Барак і Мішэль Абама разам з дочкамі схадзілі ў пратэстанцкую царкву Святога Яна. Храм стаіць недалёка ад Белага дома, за Пенсільванія-авеню і Лафает-паркам, прыкладна насупраць помніка Тадэвушу Касцюшку. Яго традыцыйны наведваюць усе амерыканскія прэзідэнты.

Прэзідэнцкую сям'ю суправаджала ахова.

Дочкі Абамы моцна выцягнуліся за зіму.

Святар царквы Св. Яна ў сваёй казані не абышоў палітыкі. Ён раскрытыкаваў кансерватараў, якія цягнуць Амерыку ў мінулае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0