Новая рэдакцыя закона «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання», які ўжо ўнесены ў парламент, сярод іншага прадугледжвае развіццё добрасумленнай канкурэнцыі для буйных гульцоў гандлёвага рынку — рознічных сетак і буйнафарматных аб’ектаў.
Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

У новай рэдакцыі закона ўтрымліваецца норма, якая вызначае канкурэнтнае асяроддзе на рынку:

суб’ект гаспадарання на пэўным рынку (у памеры, напрыклад, гарадоў абласнога значэння, сталіцы, раёнаў) можа мець долю рознічнага тавараабароту не больш як 20%.
У іншым выпадку ён не мае права набываць ці арандаваць дадатковую гандлёвую плошчу з мэтай гандлю. Аднак, як адзначыла Наркевіч, праблема дамінавання пэўнай гандлёвай сеткі больш актуальная для невялікіх гарадоў, чым для сталіцы.
Таксама дакумент прадугледжвае механізм празрыстасці паступлення тавараў у магазіны.
«Што такое празрыстасць? Гэта не значыць — аднаму так, другому гэтак. Усё павінна быць абумоўлена. Для ўсіх умовы аднолькавыя. Буйная партыя — столькі вось будзе каштаваць тавар, дробная — столькі вось. Гэтыя ўмовы павінны будуць выстаўляцца публічна. Або на сайце, або па запыце контрагента ў пісьмовым выглядзе. Гэта магчымасць трапіць на паліцы любому вытворцу», — падкрэсліла намеснік міністра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?