Паводле правілаў правядзення ацяпляльнага сезона,

ацяпленне ў кватэрах беларусаў адключаць, калі цягам трох дзён сярэднясутачная тэмпература паветра не будзе апускацца ніжэй за +8°С.

Дарэчы, раней для прыняцця рашэння аб адкючэнні ацяплення такая сярэднесутачная тэмпература павінна была трымацца не меньш за 5 дзён.

«Гэтыя змены пачалі дзейнічаць толькі пад час ацяпляльнага сезона 2012/2013 года», — паведаміў карэспандэнту «НН» начальнік упраўлення энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Вячаслаў Шміт.

Пакуль сярэднесутачная тэмпература ў Мінску за красавік 2013 года не падымалася вышэй за +1,4°С,
але прагнозы абяцаюць значнае пацяпленне ўжо пры канцы гэтага тыдня. На сёння, праз усталяванае надвор’е, цепласеткі Беларусі пераведзены ў рэжым працеплівання.

Інфармацыя з сайта www.pogoda.ru.net.

Інфармацыя з сайта www.pogoda.ru.net.

«Гэты рэжым больш характэрны для раённых кацельняў. Ваду ў сістэме награваюць да пэўнай тэмпературы, потым катлы спыняюць, і днём па трубах цыркулюе цёплая вада. Ноччу, калі тэмпература паніжаецца, і катлы зноў працуюць на падагрэў. У Мінску ж такога не адбываецца, але тут, напрыклад, ацяпленне адключаецца ў пад’ездах дамоў», — патлумачыў Шмідт.

Хоць дакладная дата адключэння ацяплення яшчэ невядома, яна хутчэй за ўсё прыпадзе на сярэдзіну красавіка.

За апошнія пяць ацяпляльных сезонаў толькі ў 2011 радыятары Мінска пачалі халаднець у трэцяй дэкадзе красавіка.
Трэба таксама памятаць, што адключэнне, як і ўключэнне ацяплення адбываецца паэтапна.
Спачатку знікае на прадпрыемствах і ў адміністрацыйных будынках, затым у кватэрах і гасцініцах і ў апошнюю чаргу — у медыцынскіх, навучальных, сацыяльных установах і музеях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?