У зьвязку з дыскусіяй вакол будучага дзяржаўнага гімну Беларусі, якая ідзе на старонках «Нашай Нівы», падаецца, будзе своечасовым прывесьці ліст, які ў сярэдзіне лістапада 1991 году Васіль Уладзімеравіч Быкаў папрасіў мяне перадаць у Вярхоўны Савет.
За некалькі тыдняў да гэтага, 19 верасьня, у якасьці дзяржаўных сымбаляў былі прынятыя
Зразумела, што калі б Вярхоўны Савет пайшоў гэтым шляхам (конкурс і рэфэрэндум) — мы б засталіся з БССРаўскай сымволікай, бо і нацыянальныя сымбалі ўдалося зацьвердзіць ня з першага разу, «голас у голас», а праз некалькі тыдняў «парляменцкая большасьць» адышла ад пасьляпутчаўскага шоку і вярнулася ў свой звычайны стан.
Вось у гэтыя дні і перадаў Васіль Уладзімеравіч такі ліст:
«Агульнавядома, што без нацыянальнай сымболікі немагчыма пасьпяховае ажыцьцяўленьне высакароднай ідэі самавызначэньня народу. Выдатна, што Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь нарэшце зразумеў важнасьць у гэтай справе
Мы прапануем узаконіць гімн на словы М.Краўцова, ажыцьцявіўшы тым важнейшы дзяржаўны акт на шляху да сапраўднай сувэрэннасьці Рэспублікі Беларусь.
Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, 13 лістапада 1991 г."
Ліст я перадаў у парлямэнцкую «Народную газэту» і ў сакратарыят Вярхоўнага Савету. Нягледзячы на істотную зьмену настрояў дэпутатаў, думаю, што шанец прыняць новы гімн усё ж быў, хаця і невялікі — але менавіта ў пытаньні гімну перамагла прапанова зрабіць конкурс. Конкурс той зацягнуўся не на адзін год, вынік яго вядомы.
Прыгадваючы ліст трох выбітных беларусаў, павінен сказаць, што сам Быкаў падзяляў сымпатыі паміж «Мы выйдзем шчыльнымі радамі…» і «Магутны Божа». У апошнія месяцы свайго жыцьця ён набраў на кампутары тэкст вершу Арсеньевай і ў сакавіку
Думаю, што пры выбары гімну варта кіравацца менавіта гэтымі словамі з вышэйпрыведзенага ліста — «Тэксты гімнаў цывілізаваных краін звычайна архаічныя, але яны нязьменна кананічныя, ахрышчаны крывавай гісторыяй, і ў гэтым іх мастацкая і духоўная сіла». Словы ў роўнай ступені адносяцца да абодвух — вось хацеў напісаць «песьняў», але ні «Магутны Божа», ні «Мы выйдзем шчыльнымі радамі…» ужо не назавеш песьнямі — у нашым успрыняцьці яны, канечне, гімны.
Што да мяне, дык гэты выбар паміж двума быў бы вельмі складаным. Але ўсё ж схіляюся ў бок гімну «Магутны Божа» — у варыянце больш энэргічнай аранжыроўкі.