Цяпер на асноўных рэках Віцебскай вобласці лёд разламаўся. Ледаход назіраецца амаль на ўсіх прытоках Дзвіны. Ледастаў захоўваецца толькі ў вярхоўях гэтай ракі, але ў бліжэйшыя дні і там чакаецца ўскрыццё лёду.

Узровень вады расце інтэнсіўна, павялічваючыся за дзень амаль на метр, адзначылі спецыялісты. Так, на Дзвіне за мінулыя суткі ён вырас ад 108 см да 231 см, на прытоках - ад 39 см да 88 см. У Віцебску ўзровень вады ў Заходняй Дзвіне цяпер складае 478 см (небяспечным лічыцца 1 020 см).

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, з улікам моцнага пацяплення такі ж інтэнсіўны рост вады чакаецца на рэках вобласці і ў бліжэйшыя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?