У Гродне абвешчаны конкурс на «ІІ Узнагароду імя Юзафа Ядкоўскага. Год 2013». Узнагарода заснаваная дзеля ўшанавання і падтрымкі асобаў, творчая дзейнасць якіх паспрыяла вывучэнню і папулярызацыі гродзенскай мінуўшчыны, а таксама захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёну.

У 2013 годзе Узнагарода імя Юзафа Ядкоўскага будзе ўручана ў трох намінацыях:

● навуковыя даследаванні па гісторыі Гродна і рэгіёну;

● папулярызацыя гістарычнай і культурнай спадчын Гродзеншчыны;

● грамадская дзейнасць дзеля паляпшэння прыроднага, гісторыка- культурнага і сацыяльнага асяроддзя ў горадзе і рэгіёне.

Пераможцаў ІІ Узнагароды імя Ю. Ядкоўскага вызначыць Капітула Узнагароды.

У конкурсе могуць узяць удзел як асобы, так і арганізацыі. Вылучыць кандыдатуру на атрыманне Узнагароды можа кожны чалавек, грамадская арганізацыя, грамадзянская ініцыятыва, творчы саюз, група грамадзянаў.
Абавязковай умовай з’яўляецца прадстаўленне да 1 кастрычніка 2013 года ў Капітулу выданняў, публікацый, фота- і відэаматэрыялаў, дакументальна пацверджанага апісання грамадскай дзейнасці, ды іншых матэрыялаў, якія б дакладна адлюстроўвалі створанае і зробленае, прапанаванай кандыдатурай.

Урачыстае ўручэнне ІІ Узнагароды імя Ю.Ядкоўскага адбудзецца ў Гродне ў лістападзе.

Кантакт: Павал Мажэйка

Гродна, 230029, а/c 42 (з пазнакай «ІІ Узнагарода імя Ю. Ядкоўскага”) [email protected] (з пазнакай «ІІ Узнагарода імя Ю. Ядкоўскага»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?