Царнаеў адказвае на пытанні пісьмова. Ён не можа гаварыць, бо сур’ёзна паранены ў шыю, паведамляе тэлеканал ABC са спасылкай на праваахоўныя органы. Следчыя распытваюць 19-гадовага хлопца пра верагодных саўдзельнікаў, а таксама пра іншыя бомбы, якія не выбухнулі.

Акрамя таго, следчых цікавіць падрабязнасці вырабу выбуховых прыладаў, якія былі знойдзеныя ў доме Царнаева.

Паліцыя ўпэўнена, што арганізатарамі і выканаўцамі гэтых выбухаў (загінулі тры чалавекі, у тым ліку васьмігадовы хлопчык, больш за 180 былі параненыя) былі браты Царнаевы — Тамерлан і Джахар. Тамерлан памёр ад ран у пятніцу 19 красавіка.

Джахара ўдалося затрымаць. Ён быў паранены ў шыю і нагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?