Бяда здарылася ў вёсцы Боруск Калінкавіцкага раёна. Трактарысту 32 гады.
Трактар, які ехаў па вуліцы, урэзаўся ў слуп, а затым прадоўжыў рух і наехаў на жанчыну, якая сядзела на лаўцы. Ад атрыманай траўмы 54-гадовая пацярпелая памерла на месцы здарэння.
У дачыненні да трактарыста, жыхара вёскі Сырод, распачата крымінальная справа. Пакуль няма звестак пра тое, быў ён цвярозы ці п'яны ў момант аварыі.
0
0
0
0
0
0