Абама прыедзе ў Маскву да саміту «групы дваццаткі». Візіт прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Расію адбудзецца да саміту «групы дваццаці», а таксама да канца года пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў і абароны Расіі і ЗША ў фармаце «два плюс два». Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў

«На палях саміту Групы васьмі пройдзе сустрэча прэзідэнтаў, да саміту Групы дваццаці будзе візіт прэзідэнта ў Расію Барака Абамы, пра што ўжо сказана, і цяпер узгадняюцца дэталі, канкрэтныя тэрміны».

У адказ на пытанне, што будзе далей пасля атрымання Абамам адказу на сваё пасланне ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, міністр сказаў: «Прэзідэнт Расіі разгледзеў яго і выкладзе ў адказ свае меркаванні па ключавых праблемах нашых адносін, уключаючы ПРА, стратэгічную стабільнасць і ўсе чыннікі, якія ўплываюць на яе. Далей будзем чакаць рэакцыі на наш адказ», цытуюць міністра інфармацыйныя агенцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?