Былы форвард мінскага «Дынама» Тэему Лайне, які перайшоў у «Данбас», падвёў вынікі мінулага сезона.

«Сезон на самай справе быў вельмі-вельмі цяжкі для нас, бо ў каманды быў вельмі няўдалы старт. Потым мы спрабавалі змагацца за выхад у плэй-оф. Прыкладна з кастрычніка. Але апошняя гульня супраць Уфы, у якой мы павінны былі перамагаць, усё расставіла па сваіх месцах.

Ацэньваю сезон як няўдалы, мы не выканалі задачу, і я вельмі засмучаны з гэтай нагоды.

Што тычыцца Кубка Надзеі, то гэта ўвогуле нейкі жарт. Гэта нішто! Гэта не для пераможцаў, гэта кубак лузераў.

У чым былі прычыны няўдач? Цяжка казаць пра прычыну. Усе стараліся з усіх сіл, я ведаю вельмі шмат рэчаў, якія адбываліся ўнутры каманды, што было на самай справе не правільна, дрэнна і гэтак далей, але не хачу, каб гэта было надрукавана ў прэсе.

Насамрэч адбывалася шмат дзярмовых рэчаў, але не жадаю распаўсюджвацца на гэтую тэму.
Ведаю, што фанатам напэўна цікава ведаць падрабязнасці, але не магу казаць, прабачце. Гэта не вельмі прыемныя рэчы, якія звязаны са спартыўным дырэктарам і гэтак далей.
Скажам, я не змог адправіцца ў нацыянальную каманду [Фінляндыі]. Ігар Матушкін [ужо былы спартыўны дырэктар «Дынама» — НН] не дазволіў мне паехаць у зборную.
Ён кажа, што ў мяне складаны характар? Не ведаю, чаму ён так мяркуе. Не варта забываць, што ён спрабаваў падпісаць мяне цэлы год, але я вырашыў ісці сваім шляхам», — сказаў Лайне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?