ХК «Дынама» Мінск пакінуў чарговы хакеіст. Аляксандр Кулакоў цяпер будзе выступаць за «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад),
паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

За «Дынама» Аляксандр выступаў з першага сезона ў КХЛ, правёў 232 гульні ў КХЛ у рэгулярным чэмпіянаце (36 закінутых шайбаў, 40 асістэнцкіх балаў, паказчык карыснасці — 14), 10 — у плэй-оф (1 закінутая шайба, 5 асістэнцкія балы, паказчык карыснасці +1) і 6 — у Кубку Надзеі (1 закінутая шайба, 0 асістэнцкія балы, паказчык карыснасці — 2).

Раней «Дынама» пакінулі Уладзімір Дзянісаў, Цім Стэплтан, Коры Мерфі, Ерэ Каралахці, Яне Ніскала, Тэему Лайнэ, Лібар Піўка, Кім Хіршовіц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0