Міністэрства аховы здароўя просіць дарослых не пакідаць дзяцей адных ля вадаёмаў. З пачаткам купальнага сезона патанула 7 дзяцей. Выпадкі адбыліся ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.
Выпадковыя ўтапленні, як прычына смерці, знаходзяцца на другім месцы сярод няшчасных выпадкаў, траўмаў і атручэнняў у дзяцей. Так, у 2012 годзе утапленне стала прычынай смерці ў 52 з 235 выпадкаў смерці дзяцей ад знешніх прычын.
0
0
0
0
0
0