Гамяльчанка стаяла на вуліцы, калі ззаду яе ўдарылі нажом і выхапілі з рук сумачку. У ёй ляжаў кашалёк з 72 тыс. рублямі, пластыкавая картка, залаты і сярэбраны ланцужкі, мабільны тэлефон, пашпарт і пенсійнае пасведчанне.

Супрацоўнікам міліцыі ўдалося затрымаць падазраваную ў дзёрзкім разбоі. Ёю апынулася былая асуджаная 1970 года нараджэння, якая некалькі дзён таму вызвалілася з папраўчай калоніі-4 Гомеля і павінна была ехаць дадому ў Віцебскую вобласць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0