Камяні маюць увышкі каля 1,5 метра. На іх выбіты надпіс: «1937—1941. Гісторыка-культурная каштоўнасць «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій“. Прычыненне шкоды караецца па законе». На адваротных баках валуноў выбіты крыж Еўфрасінні Полацкай.

Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі паведаміў радыё «Свабода», што 5 новых валуноў усталявалі 4 чэрвеня сябры партыі.

«Ідэя гэта сыходзіла ад Маі Кляшторнай, дапамагалі весці працу знаёмыя геадэзісты. Але гэта толькі пачатак рэалізацыі праекту, неўзабаве будзе працяг і тады мы распавядзем пра помнік больш дэталёва».

На мінулым тыдні ў Курапатах штодня праводзіліся талокі. Падчас іх актывісты прыбіралі смецце, расчышчалі кусты, касілі траву — прыводзілі ўрочышча ў належны стан. Цяпер талокі будуць праводзіцца два разы на тыдзень — штоаўторак па вечарах і па суботах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0