Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, суддзямі Вярхоўнага суда з наступным узгадненнем гэтых прызначэнняў з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу прызначаны Аляксандр Паўтаў і Уладзімір Пуціла. Яны вызвалены ад ранейшых пасадаў адпаведна намесніка старшыні і суддзі Беларускага ваеннага суда і старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда.

Анатоль Фаменка прызначаны старшынёй Віцебскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

Васіль Падольскі прызначаны суддзёй Бабруйскага міжгарнізоннага ваеннага суда на пяцігадовы тэрмін.

Апрача таго, указам прызначаны і вызвалены ад пасадаў суддзі розных судоў у рэгіёнах Беларусі, зменены склады прэзідыумаў Магілёўскага абласнога і Беларускага ваеннага судоў, паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?