Трэніраваць клуб будзе Жэлька Бабіч

Трэніраваць клуб будзе Жэлька Бабіч

Развітаўшыся з сямю гандбалістамі, Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пачынае камплектавацца новымі гульцамі.

Брэсцкі клуб пакінулі Уладзімір Божыч, Вальдас Навіцкіс, Хенрык Кнудсэн, Вайдотас Гросаса, Антон Пракапеня, Юрый Грамыка і Мілаш Кастадзінавіч.

Харвацкага галкіпера Уладзіміра Божыча заменіць яго зямляк Іван Пешыч (Ivan Pesic).
Гэты 24-гадовы варатар выступаў за венгерскі «Веспрэм», харвацкі «Заграб» і славенскі «Марыбор». За плячамі Пешыча выступленні на двух чэмпіянатах у складзе зборнай Харватыі.
У чацвер БГК аб’явіў аб заключэнні двухгадовай працоўнай дамовы з 21-гадовым левым паўсярэднім з Харватыі Давідам Мілічавічам (David Miliсeviс).
Дагэтуль гандбаліст выступаў на радзіме за каманды «Белавар» і «Порэч». У складзе БГК Мілічавіч намінальна заменіць Антона Пракапеню.
У камплектаванні берасцейцаў назіраецца дакладны харвацкі вектар, у клубе ўжо сем харватаў.
Акрамя Пешыча і Мілічавіча гэта тры чалавекі ў трэнерскім штабе (Бабіч, Ніколіч і Тамляновіч) і два гандбалісты, якія выступалі ў Брэсце ў мінулым сезоне, — Роберт Маркоціч і Люба Вукіч. Відавочна, што новыя гульцы яшчэ будуць набывацца.

Трэніраваць клуб будзе таксама харвацкі спецыяліст Жэлька Бабіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?