Гулец зборнай Беларусі Марына Крэс пракаментавала прызнанне Джэйсана Колінза ў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

«У Амерыцы такія заявы ўспрымаюцца неяк прасцей. У нас за кошт менталітэту, напэўна, людзі рэагуюць па-рознаму. Мне абсалютна ўсё роўна, хто як жыве і якой арыентацыі прытрымліваецца. У кожнага свой лёс. Яму добра так — на здароўе. Я не праціўніца нетрадыцыйнай арыентацыі, але я б не афішавала, калі б такое здарылася ў маім жыцці. Але ў нас жа як? Усе ўсё ведаюць. Так што схаваць такое складана. У НБА ён першы, хто шчыра ў гэтым прызнаўся, таму з’явіўся рэзананс. Я ж стаўлюся да гомасэксуалізму спакойна, таму што гуляла ў камандах, дзе гэтая з’ява прысутнічае ў 50% выпадкаў. Так што гэтыя заявы мяне не чапляюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?