Праваабаронцы, журналісты і палітыкі зьбяруцца, каб згадаць зьніклага апанэнта Лукашэнкі. Пачатак, а 18-й.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, віцэ-прэм’ер і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах Віктар Ганчар быў выкрадзены ў Мінску 16 верасня 1999 разам з бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім. Следчыя дагэтуль не змаглі знайсці вінаватых. Беларускія і замежныя эксперты заяўляюць аб датычнасці беларускіх уладаў да знікнення Віктара Ганчара і іншых апанентаў Лукашэнкі.

Імпрэза пройдзе ў рамках кампаніі «Мы не забудзем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0