Музыка, лідар гурту «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка, кіруючы матацыклам, збіў пешаходаў у Кіеве. Пацярпелыя атрымалі траўмы.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў аўторак, 18 чэрвеня, у кіеўскім мікрараёне Ніўкі. Дарогу па «зебры» пераходзіла сям’я: бацька, маці і дзіця.

Машыны ў першым шэрагу прытармазілі, але Алег Скрыпка не зразумеў адразу, паспрабаваў аб’ехаць аўтамабілі і занадта позна заўважыў пешаходаў. Ён зразумеў, што не зможа рэзка затармазіць, заваліў матацыкл набок і прытармазіў каленам.
Сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

«'Хуткая» шпіталізавала дваіх дарослых. Абодва яны — жыхары Жытоміра. Адна з пацярпелых — 26-гадовая Марыя Якубоўская. У яе ўдар левай галёнкі і страсенне мозгу. Яе даставілі ў бальніцу, траўмы ацэньваюць як лёгкія.

Другі пацярпелы ў аварыі — яе муж 33-гадовы Рыгор Якубоўскі. У яго лекары дыягнаставалі толькі удар левага перадплечча.

Музыку пагражае сур’ёзны штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?