Гэта можа азначаць працяг пагаршэньня стану зьнешняга гандлю Беларусі, мяркуе эканамічны тыднёвік «Белорусы и рынок»

Па выніках месяцу прапанова даляраў на Беларускай валютна‑фондавай біржы ў параўнаньні з аналягічным паказчыкам у жніўні 2006 г. скрацілася на 39%. Яна апынулася на 34,2% ніжэй попыту і склала $338,4 млн. Цягам апошняга тыдню прапанова даляраў ЗША скарацілася да $48,2 млн., што не назіралася цягам апошніх двух гадоў. Падобная сытуацыя назіралася й датычна эўра — попыт на гэтую валюта перавышаў прапанову. На таргах расейскім рублём сытуацыя выглядала наадварот.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0