У большасці раёнаў краіны прайшлі навальнічныя дажджы, месцамі адзначаліся моцныя залевы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах — магутныя залевы, пры навальніцах месцамі узмацняўся вецер парывамі да 13-19 м/с.

Выпадаў град (13 ліпеня ў Мінску дыяметр градзін дасягаў 8 мм, 14 ліпеня ў Оршы - 6 мм).

У дзённыя гадзіны 12 ліпеня на метэастанцыі Нарач выпала 41 мм ападкаў (46% месячнай нормы), у Чачэрску — 30 мм (33%), 13 ліпеня ў Полацку — 65 мм (76%), у Мінску — 59 мм (66%), у Верхнядзвінску — 39 мм (48%).

Ноччу і раніцай у асобных раёнах, а 14 ліпеня на значнай частцы тэрыторыі згушчаліся туманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?