Супрацоўнікамі Любанскай міжрайінспекцыі за крадзеж рыбы на сажалках ААТ "Рыбакамбінат "Любань" былі затрыманы два грамадзяніны. Канфіскаваная рыба агульнай вагой 55 кілаграмаў на суму больш за 10 базавых велічынь (313,5 тыс. рублёў) здадзена на склад рыбгаса.

Пры затрыманні парушальнікі аказалі непадпарадкаванне і фізічнае супраціўленне дзяржінспектарам. На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група Любанскага РАУС. Матэрыялы ў адносінах да гэтых асобаў перададзены ў пракуратуру Любанскага раёна.

А работнікамі Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі на возеры Белае Жыткавіцкага раёна за незаконнае паляванне (без паляўнічай пуцёўкі) быў затрыманы грамадзянін 1977 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік. За парушэнне Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання на яго складзены адміністратыўны пратакол, канфіскаванае ружжо перададзена ў Жыткавіцкі РАУС. Пры затрыманні грамадзянін, знаходзячыся ў нецвярозым стане, аказаў непадпарадкаванне і фізічнае супраціўленне дзяржінспектарам, за што быў прыцягнуты судом Жыткавіцкага раёна да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры трох базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?