Старшыня «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская.

Старшыня «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская.

З'езд ужо каторы раз праходзіць у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.

З'езд ужо каторы раз праходзіць у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і Хведар Нюнька з Вільні.

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і Хведар Нюнька з Вільні.

У літарах і вобразах: спадчына беларусаў на Захадзе. Разгарнулі адмысловую выставу.

У літарах і вобразах: спадчына беларусаў на Захадзе. Разгарнулі адмысловую выставу.

Кіраўнік суверэннай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Кіраўнік суверэннай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Паэты Генадзь Бураўкін (у цэнтры) і Сяргей Законнікаў (справа).

Паэты Генадзь Бураўкін (у цэнтры) і Сяргей Законнікаў (справа).

Міністр культуры Барыс Святлоў (у цэнтры) і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка (злева). Гуляка калісьці таксама быў міністрам культуры.

Міністр культуры Барыс Святлоў (у цэнтры) і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка (злева). Гуляка калісьці таксама быў міністрам культуры.

Вышыванкі на з'ездзе былі і на ахоўніках.

Вышыванкі на з'ездзе былі і на ахоўніках.

Першы шэраг: намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім, старшыня ТБМ Алег Трусаў, айцец Яўген Усошын, протаіерэй Сергій Гардун, Леанід Гуляка, Барыс Святлоў, крайні справа Пётр Краўчанка.

Першы шэраг: намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім, старшыня ТБМ Алег Трусаў, айцец Яўген Усошын, протаіерэй Сергій Гардун, Леанід Гуляка, Барыс Святлоў, крайні справа Пётр Краўчанка.

Алег Рудакоў, беларус з Сібіры.

Алег Рудакоў, беларус з Сібіры.

Выступае міністр Святлоў.

Выступае міністр Святлоў.

Наста Дашкевіч (Палажанка) таксама бярэ ўдзел у з'ездзе.

Наста Дашкевіч (Палажанка) таксама бярэ ўдзел у з'ездзе.

Акадэмік Радзім Гарэцкі. Ён быў першым кіраўніком «Бацькаўшчыны».

Акадэмік Радзім Гарэцкі. Ён быў першым кіраўніком «Бацькаўшчыны».

Хведар Нюнька, беларус з Літвы.

Хведар Нюнька, беларус з Літвы.

Прафесар Адам Мальдзіс адзін з найлепшых знаўцаў гісторыі беларускай эміграцыі.

Прафесар Адам Мальдзіс адзін з найлепшых знаўцаў гісторыі беларускай эміграцыі.

На сёлетнім з’ездзе адразу была заўважная змена пакаленняў. Калі раней, здаецца, ні разу не прапусцілі такую падзею адны з найстарэйшых дзеячаў беларускай дыяспары, то сёлета іх было значна менш. Не прысутнічалі Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік з ЗША, а. Аляксандр Надсан з Вялікабрытаніі. Былі Хведар Нюнька, Алеся Кіпель, Алег Рудакоў, Міра Лукша...

Не было чутно і гукаў сурмы, пад якія пачыналіся папярэднія форумы: летась памёр дудар Уладзімір Пузыня.

Сёлета адзначаецца двацаццігоддзе з часу першага з’езда. «Магчыма, мы зрабілі не ўсё, што мусілі», — сказала сённяшня кіраўніца Задзіночання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская. Менавіта «Бацькаўшчына» і склікае такія форумы.

«Мы з розных краінаў, мы належым да розных пакаленняў, розных поглядаў, але што нас яднае нашмат большае — мы беларусы»,— адзначыла Макоўская.

Пра гэта казаў і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Большая частка дыяспары, асабліва жыхары краін Вольнага Свету, крытычна ставіцца да палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне, але яны ўсе любяць Беларусь і родную мову. І менавіта беларуская культура аб’ядноўвае.

Для міністра Святлова з’езд стаў першым вялікім выхадам да сталічнай грамадскасці. Ён выступаў перад прысутнымі па-беларуску.
Чытаў па паперцы, праўда. Выступ не зрабіў адкрыцця. Ён гаварыў больш пра дзяржаўныя праграмы развіцця беларускай культуры. Звярнуў увагу, што Міністэрства замежных спраў падрыхтавала для разгляду законапраект «Аб беларусах замежжа». І ён гатовы для разгляду ў парламенце.

У наступным годзе другі раз пройдзе фестываль калектываў беларускага замежжа. Першы адбыўся ў 2011. А сёлета ў Вільні будзе адкрыта шыльда памяці беларускага дзеяча, опернага спевака Лявона Мурашкі.

Святлоў прызнаў тое, што беларусам замежжа дзяржава пакуль не можа даць такой матэрыяльнай падтрымкі, як іншыя дзяржавы сваім дыяспарам.

У вітанні ад мітрапаліта Філарэта была падзяка «за ваш клопат аб захаванні беларускай мовы».

А протаіерэй Сергій Гардун, які зачытваў слова мітрапаліта, ужо ад сябе дадаў: «Беларуская праваслаўная царква гатовая да больш цеснага супрацоўніцтва з «Бацькаўшчынай» і беларусамі замежжа».

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая таксама не прысутнічае на з’ездзе, у сваім вітанні заклікала беларусаў свету купіць па асобніку кнігі Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» па-англійску і падараваць сваім кангрэсмэнам альбо нават прэм’ер-міністрам, каб пашырыць веды пра Беларусь.

Чакалася, што ў з’ездзе возьмуць удзел 332 дэлегаты, але ранкам 23 ліпеня зарэгістраваліся толькі 254. 108 — з Беларусі, 7 — з Вялікабрытаніі, 3 — з ЗША, 1 — з Канады, 6 — з Латвіі, 11 — з Літвы, 15 — з Украіны, 1 — са Швейцарыі, 2 — з Германіі...

З часу апошняга з’езда адышлі дзясяткі сяброў «Бацькаўшчыны». Янка Абабурка, Юрый Гіль, Уладзімір Кіт, Вера Рыч, Кастусь Маскалік, Рагнеда Аляхновіч, Янка Жучка, Анатоль Белы, Павал Урбан, Ганна Пазняк, Сакрат Яновіч, Валянцін Грыцкевіч... Іх памяць была ўшанавана хвілінай маўчання.

Таксама ў некаторых краінах знікаюць беларускія структуры — як у Бразіліі, Балгарыі, Іспані. Затое ўзніклі ў Грузіі і Швейцарыі.

Па словах Алены Макоўскай, з часу апошняга з’езда на 10-15 працэнтаў знізілася колькасць беларускамоўных сярод дыяспары. Такія звесткі далі сацыялагічныя апытанні. А па словах старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, «калі ў першым пакаленні чалавек губляе мову, то ў другім-трэцім губляецца нацыянальнасць».

На з’ездзе выступіў і прадстаўнік Пасольства Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі. Ён казаў у тым ліку пра праблему з забароненымі музыкамі. Гурты «Крамбамбуля» і «Ляпіс Трубяцкой» можна пачуць за мяжой, але нельга ў самой Беларусі. Але гэта ж таксама беларуская культура.

Даследчыца Наталля Гардзіенка ўручыла на з’ездзе першую ўзнагароду ад Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) гісторыку Алесю Пашкевічу.
«Акт удзячнасці БІНіМу» — гэта ўзнагарода, якая будзе ўручацца штогадова за даследаванні гісторыі беларускай эміграцыі.

Пасля абеду на з’ездзе будзе заслуханы справаздачны даклад старшыні Рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай і праца працягнецца па секцыях. 24 ліпеня адбудзецца абранне кіраўніцтва арганізацыі. Тады ж і прагаласуюць за выніковыя дакументы з’езда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?