«Раскруцілі гэту тэму, і, напэўна, сёння кіраўніцтва Расіі ўжо не ведае, што з гэтым Сноўдэнам рабіць. Я б на месцы расіянаў асабліва ў гэтым плане не напружваўся, а даў яму палітычны прытулак»,— сказаў сёння Лукашэнка.
Такую пазіцыю А.Лукашэнка патлумачыў тым,
што Амерыка прытуліла сотні расійскіх здраднікаў. «Колькім яны людзям там далі прытулак, колькі забралі адсюль сакрэтаў, колькі тэрарыстаў, якіх Расія патрабуе выдаць, у сябе прытулілі і не выдаюць», — заўважыў ён.
«Што ж вы Пуціну прад’яўляеце прэтэнзіі, што ён сябе нібыта няправільна вядзе. Правільна вядзе. Даўно трэба было даць палітычны прытулак. Тады б вы ведалі, што свет глабальны, узаемазалежны, і калі тэрарыст у Расіі, то заўтра ён нешта ўчыніць у Амерыцы. Нядаўна факты такія былі. Таму на месцы расійскага кіраўніцтва я б дзейнічаў больш рашуча ў гэтым плане, і гэта было б апраўдана», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
0
0
0
0
0
0