Адміністрацыя цэнтра аховы жывёл у Камбрыі на паўночным захадзе Англіі заклікала мясцовае насельніцтва не спрабаваць злавіць дзікабразаў, якія ўцяклі з прытулку.

Два дзікабразы, самец і яго дзіцяня — абодва памерам з невялікага сабаку — прагрызлі агароджу і вырваліся на волю.

Кіраўнік цэнтра папярэджвае, што жывёлы могуць моцна ўкалоць кожнага, хто паспрабуе загнаць іх у кут.

Як кажа Тэры Боуз, самка, якая засталася ў вальеры, чакае ўз’яднання з сям’ёй. На яго думку, дзіцяня дзікабраза можа хавацца ў падвале звярынца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?