Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (3-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру ВТА катэгорыі «Прэм’ер» з прызавым фондам $ 795 тыс. у амерыканскім Карлсбадзе (штат Каліфорнія). У паўфінале сёння ноччу па беларускім часе яна перамагла сербку Ану Іванавіч (17) — 6:0, 4:6, 6:3.
Суперніцай Вікторыі Азаранкі па фінале стане аўстралійка Саманта Стосур (13), якая мае тут
За кар’еру Вікторыя Азаранка выйграла два турніры Вялікага шлема і 51 тыдзень узначальвала сусветны рэйтынг у жаночым адзіночным разрадзе. У 2013 годзе беларуска перамагла на Australian Open у Мельбурне і на турніры ў Досе (Катар). У ходзе Уімблдонскага турніру гэтага года вядучая беларуская тэнісістка атрымала траўму калена і з тых часоў не выступала на турнірах, што, зрэшты, пакуль ніяк не адбілася на яе пазіцыі ў рэйтынгу ВТА.