Педагогі і навучэнцы ў складзе валанцёрскіх атрадаў дапамогуць аграрыям Мінскай вобласці ўбіраць ураджай,
паведаміла прэс-сакратар упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Алена Паплаўская.

«Дапамога арганізавана ў рамках акцыі „Збяром ураджай да зярнятка“, якая стала традыцыйнай для Мінскай вобласці. У ёй задзейнічаны больш за 200 школьнікаў, — адзначыла Алена Паплаўская. — Дапамагаюць ўбіраць ураджай і хлопцы ў складзе лагераў працы і адпачынку, а таксама навучэнцы ПТВ і ССНУ».

У сталічнай вобласці ў 16 лагерах працы і адпачынку занятыя 248 навучэнцаў. Хлопцы працуюць на зернесклада, займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый. За сваю працу яны змогуць атрымаць ад Br500 тыс. Найбольш актыўна разгарнулі працу лагеры працы і адпачынку ў Валожынскім, Лагойскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім, Салігорскім, Смалявіцкім, Старадарожскім і Стаўбцоўскім раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?