Некалькі дзён таму «Гродзенская праўда» надрукавала артыкул «Як адбываецца рэканструкцыяУ тэксце ідзе размова пра, здавалася б, цалкам пазітыўную падзею — заканчэнне ачысткі воднай сістэмы Свяцка і пераход да рэстаўрацыі палаца.палацава-паркавага комплекса ў Свяцку?»
Як жа доўга гарадзенцы чакалі гэтага дня, гадамі змагаючыся хаця б за аднаўленне зліўных сістэм палаца, адсутнасць якіх бязлітасна нішчыла будынак і галерэі! Яшчэ б, бо
Аднак першапачатковая радасць хутка азмрочылася пасля ўважлівага разгляду праекта рэстаўрацыі палацаі фразы аўтара аб тым, што «планируется освободить основное здание от мансарды — надстройки третьего этажа советских лет». Такім чынам, у палаца будуць дэмантаваць найбольш характэрную ягоную асаблівасць — так званы «ламаны» барочны дах, характэрны для пабудоў эпохі барока! Прычым выдаюць гэты дах за «надбудову савецкіх часоў». Так выглядае палац у Свяцку з птушынага палёту сёння:
А такі выгляд прапануюць яму надаць рэстаўратары. Просім звярнуць увагу на дах палаца:
Пасля справядлівых каментароў гарадзенскіх гісторыкаў і дэманстрацыі фотаздымка палаца пачатку
«При написании материала я […] учла компетентное мнение научного руководителя, главного архитектора проекта Людмилы Ивановой и искусствоведа Ольги Кикуня (
При изучении истории дворца Воловичей были найдены фотографии
Фотаздымак палаца ў Свяцку з класічным барочным дахам. Пачатак
Нават калі дапусціць, што такі здымак існуе (падкрэслім яшчэ раз, мы яго не ведаем), то гэта зусім не значыць, што палац не перабудоўваўся цягам ХІХ стагоддзя, не цярпеў падчас Першай сусветнай вайны і што нізкі дах
Так зменіцца выгляд палаца ў выпадку перабудовы даху.
Доказам наяўнасці такога нізкага даху ў палаца павінныя быць як мінімум праектныя малюнкі будынка канца XVIII стагоддзя або хаця б работы якога мастака пачатку XIX ст. Дзе яны? Перакананы, што ў сабраных
Можа, варта заплюшчыць вочы, сказаўшы сабе: хай робяць які захочуць дах, абы аднавілі сам будынак? Але гэта было б безумоўным злачынствам. Кожны, хто быў у Свяцку, бачыў, што высокі дах — гэта галоўнае, што надае палацу ўрачыстасці і велічнасці.
І нарэшце, самае галоўнае — такі дах — неад’емная рыса стылю пераходнага ад барока да класіцызму і рыса творчасці самога каралеўскага архітэктара Джузэпэ Сака. Глянем на ягоныя тварэнні: Новы Замак або крывую афіцыну (музычны філігель) на плошчы Тызенгаўза, або на гарадзенскія палацы Сангушак, Сапегаў, Радзівілаў — усе яны ў XVIII стагоддзі мелі менавіта такія мансардныя «ламаныя» барочныя дахі.
Класічная гарадзенская камяніца XVIII ст. з ламаным барочным дахам.
Такі самы барочны дах меў будаваны Дж. Сака Новы Замак у Гродне:
На малюнку Ю.Пешкі
Першапачатковы выгляд спраектаванага і пабудаванага Дж. Сака музычнага флігеля на Плошчы Тызенгаўза.
Глянем нарэшце на ацалелы шэдэўр вялікага архітэктара — палац пазнанскіх біскупаў. Ён амаль як Свяцк і таксама мае барочны дах. Хочацца спытаць шаноўных даследчыкаў, а разам з імі і аўтара артыкула: гэта таксама «надбудовы савецкіх часоў»?
Пабудаваны Дж. Сака палац пазнанскіх біскупаў у Цёнжне. Гэта фактычна палац у Свяцку з адным дадатковым паверхам. Як бачым, у палаца ўсё той жа барочны дах, названы журналісткай «ГП» «мансардай савецкіх часоў».
Гродзенскія гісторыкі ў самым хуткім часе звернуцца ў Міністэрства культуры па афіцыйныя тлумачэнні на прадмет запланаванай «рэканструкцыі» палаца. А пакуль спадзяемся, што журналісты, якія ўзяліся за асвятленне сітуацыі на старонках СМІ, надрукуюць больш грунтоўны матэрыял, дзе дакажуць, што ў XVIII стагоддзі палац у Свяцку не меў цудоўнага мансарднага даху.
Менавіта такі выгляд палаца ў Свяцку найбольш адпавядае духу эпохі і ягонаму сапраўднаму гістарычнаму абліччу.