Ранейшыя меры па супрацьдзеянні адтоку сродкаў з Расіі праз схемы фіктыўнага імпарту з краін Мытнага саюза не прыносяць выніку. У сітуацыі, калі выпадкі вываду капіталу «працягваюць выяўляцца», Цэнтрабанк радыкальна змяніў рыторыку дыялогу з банкірамі. Цяпер рэгулятар настойвае на больш жорсткіх мерах — прынцыповай адмове расійскіх банкаў праводзіць сумнеўныя кліенцкія аперацыі.

14 жніўня ў «Весніку Банка Расіі» быў апублікаваны ліст ЦБ з новымі рэкамендацыямі расійскім банкам па барацьбе з фіктыўным беларускім і казахстанскім імпартам. У ім пазначаныя і прычыны з’яўлення дакумента: працягваюць выяўляцца выпадкі, калі расійскімі рэзідэнтамі — кліентамі расійскіх банкаў сродкі за пастаўку тавараў у Расію з тэрыторыі Беларусі і Казахстана пераводзяцца на рахункі, адкрытыя ў банках, што размешчаныя ў іншых юрысдыкцыях.

Такія аперацыі «не маюць відавочнага эканамічнага сэнсу і відавочнай законнай мэты»,
нагадвае банкам ЦБ. У сувязі з гэтым расійскім банкам «неабходна» прымяняць пункт 11 артыкула 7 «антыадмывальнага» закона. Новая рэдакцыя гэтага пункта, якая дзейнічае каля месяца, дае банкам права адмаўляць кліентам у правядзенні сумнеўных аперацый нават у выпадках, калі кліент прадставіў дакументы па іх.

Хоць чарговы ліст ЦБ традыцыйна носіць рэкамендацыйны характар, яго рыторыка значна больш жорсткая, чым раней, кажуць эксперты.

«Па сутнасці, гэта наўпростая забарона на такія аперацыі, а яе ігнараванне можа прывесці да санкцыяй з боку рэгулятара», — адзначае кіраўнік службы ўнутранага кантролю банка з топ-200.

Нагадаем, пра «беларускую схему», якая забяспечыла больш за чвэрць адтоку капіталу з Расіі, СМІ паведамілі ў чэрвені.

Толькі ў 2012 годзе такія схемы забяспечылі вывад $15 млрд — больш за чвэрць чыстага адтоку капіталу з краіны. Барацьба з імі, анансаваная на многіх узроўнях, пакуль рэальных вынікаў не прынесла. Кіраўніцтва Мытнага саюза, ЦБ, банкіры, Расфінманіторынг і праваахоўныя органы спісвалі адказнасць адно на аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?