Расійскае выданне «Коммерсант» апублікавала копію запрашэння, якое атрымаў старшыня назіральнай рады «Беларускай калійнай кампаніі» Уладзіслаў Баўмгертнера ад прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

«Запрашаю Вас 26 жніўня ў Мінск для разгляду пытанняў, звязаных з дзейнасцю ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», — гаворыцца ў лісце.

Такія ж лісты атрымалі і асноўны ўласнік «Уралкалія» Сулейман Керымаў, кіраўнік рады дырэктараў кампаніі Аляксандр Валошын і віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч, аднак праз шчыльны графік яны вырашылі адкласці сустрэчу з Мясніковічам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?