Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь вынес рашэньне наконт гэтак званай «справы дзяцей рэпрасаваных».

Пункт «Г» часткі 1 артыкулу 68 Закону «Аб пэнсійным забесьпячэньні» адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такое рашэньне абвесьціў Канстытуцыйны суд. Гэты артыкул інфармуе, што грамадзяне, якія былі неабгрунтавана рэпрэсаваныя па палітычных прычынах у 20‑80 гады, а потым рэабілітаваныя, маюць права на павышэньне пэнсіі ў памерах 50% ад мінімальнага памеру.

Узьнікла пытаньне, ці такія ж ільготы ахопліваюць дзяцей, якія былі разам з бацькамі, сваякоў расстрэленых падчас палітычных рэпрэсіяў, альбо загінулых падчас ссылкі. Старшыня Камісіі па працы й сацыяльнай абароне, справах ветэранаў ды інвалідаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Камянецкі паведаміў, што ў Палату зьвярнулася шмат людзей сталага ўзросту, якім адмовілі прызнаваць гэтыя льготы. Дэпутаты палічылі, што гэта парушэньне Канстытуцыі РБ і зьвярнуліся ў суд.

У рамках судовага разьбіральніцтва былі прадстаўленыя новыя факты па гэтай справе. Разгледзім сытуацыю на прыкладзе дзяцей рэпрасаваных, якія ўласна кажучы, і былі ініцыятарамі судзебнага разьбіральніцтва.

Справа ў тым, што існавала дзьве катэгорыі дзяцей. Адны былі рэпрасаваныя разам зь бацькамі й пакутвалі ў месцах ссылак ды перасяленьняў. Іншыя ня былі вывезены, а выхоўваліся сваякамі рэпрасаваных альбо ў дзіцячым доме. Адпаведна яны меньш пакутавалі, а значыць ня прыраўніваюцца да асобаў пацярпелых ад рэжыму. І адпаведна ня маюць ніякіх правоў па павышэньня пэнсій. Такую сытуацыю Канстытуцыйны суд палічыў правільнай.

Як заўважыў старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч далей гэтую справу павінны вырашаць беларускія заканадаўцы. Яны павінны, у сувязі з рашэньнем суда, адрэдагаваць закон «Аб пэнсійным забесьпячэньні».

Янка Хамовіч, Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0