Вольга Доўгая, прэс-сакратар Міхаіла Мясніковіча, адным сказам пракаментавала радыё «Свабода» інфармацыю пра тое, што прэм’ер міністр падаў заяву пра адстаўку. «Я чуткі не каментую».

Сайт «Беларускі партызан» са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе, паведаміў, што «Мясніковіч шакаваны гісторыяй з арыштам дырэктара «Уралкалія». Сайт сцвярдаже, што Мясніковіч не ведаў пра планы арышта Уладзіслава Баўмгертнера.

Паведамляецца таксама, што падобную заяву напісаў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?