gazprom.ru

gazprom.ru

Сёння ў расійскай сталіцы сустрэнуцца першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч. ПаколькіСямашка і Дварковіч курыруюць у сваіх урадах паліўна-энергетычную сферу, мяркуецца, што адным з ключавых пытанняў перамоў будуць пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты.

З пачатку 2013 года графік паставак расійскай нафты зацвярджаецца паквартальна. Расійскі бок увязвае вырашэнне пытання аб пастаўках нафты ў Беларусь з ходам рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай сферы.
Беларускі бок, у сваю чаргу, прапаноўвае Расіі падпісаць у верасні паліўна-энергетычны баланс не толькі на чацвёрты квартал 2013 года, але і на ўвесь 2014 год.

Напярэдадні перамоў кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка паведаміў журналістам, што віцэ-прэм’еры таксама абмяркуюць праблему якасці беларускай малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію.

Нагадаем, 28 жніўня Расспажыўнагляд выказаў асцярогу наконт якасці малочных прадуктаў з Беларусі. Размова ідзе пра сухое і пітное малако, атаксама пра масла.

На перамовах у Маскве адбудзецца «чарговы цыкл высвятлення пазіцый», сказаў Анішчанка. У гэты ж дзень у кіраўніка Расспажыўнагляду прызначана сустрэча з міністрам аховы здароўя Беларусі Васілём Жарко.

Назіральнікі звяртаюць увагу на тое, што цяперашнія перамовы — першая беларуска-расійская сустрэча такога ўзроўню пасля затрымання ў Мінску гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера, які таксама з’яўляецца старшынёй назіральнага савета ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?