Фота РІАН.

Фота РІАН.

У Гарвардскім універсітэце ў чацвер, 12 верасня, прайшла цырымонія ўручэння Антынобелеўскай прэміі (IgNobel prize), якая прысуджаецца за найбольш сумнеўныя дасягненні, «якія спачатку выклікаюць смех, а затым прымушаюць задумацца». Яна яшчэ вядома як Шнобелеўская прэмія. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, узнагароды прысуджаліся ў дзесяці катэгорыях.

Лаўрэатам Антынобелеўскай прэміі міру 2013 года стаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як растлумачылі арганізатары, ён быў уганараваны за забарону публічных апладысментаў, уведзеную пасля антыўрадавых пратэстаў у 2011 годзе, падчас якіх іх удзельнікі моўчкі апладзіравалі. Арганізатары асобна адзначылі выпадак, калі за ўдзел у «акцыі апладысментаў» суд у Гродне прыгаварыў да штрафу аднарукага чалавека.

Антынобелеўскую прэмію ў катэгорыі «Археалогія» атрымала група паўночнаамерыканскіх навукоўцаў, якія даследавалі ўздзеянне стрававальнай сістэмы чалавека на косткі праглынутае ім землярыйкі. Лаўрэатамі Антынобелеўскай прэміі па псіхалогіі сталі даследчыкі, якія высветлілі, што п’яныя людзі лічаць сябе больш прывабнымі.

Прэмія ў галіне інжынернай бяспекі была прысуджана амерыканцу Густана Піца, які вынайшаў прыстасаванне, якое дазваляе абясшкодзіць захопніка самалёта і адправіць яго на парашуце ў рукі паліцыі.

Аб’яднаную ўзнагароду ў галіне біялогіі і астраноміі атрымала міжнародная група навукоўцаў, якая высветліла, што гнаявыя жукі, якія заблукалі, могуць знайсці дарогу дадому, арыентуючыся па становішчы Млечнага Шляху.

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі навукоўцы з Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Канады, якія даказалі, што, чым даўжэй карова ляжыць на зямлі, тым большая імавернасць, што яна ўстане ў бліжэйшы час, а таксама высветліла, што, калі карова ўстала, прадказаць, калі яна зноў ляжа, вельмі цяжка.

Шнобелеўская прэмія ўручаецца з 1991 года. Яе заснавальнікам стаў рэдактар гумарыстычнага часопіса The Annals of Improbable Research («Летапіс неймаверных даследаванняў») Марк Абрахамс. Шнобелеўскія прэмія традыцыйна ўручаюцца ў верасні, прыкладна за месяц да ўручэння Нобелеўскіх прэмій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?