Перамовы між кампаніямі «Telekom Austria» і братамі Самаві, уладальнікамі кіпрскай кампаніі «SB Telecom», аб перапродажы актываў замежнага прыватнага прадпрыемства «Мабільная лічбавая сувязь» (МЛС, гандлёвая марка Velcom, Privet) уступілі ў заключную фазу. Чакаецца, што перапродаж адбудзецца цягам 5—6 тыдняў.
Паводл дадзеных Die Presse, сума зьдзелкі зьніжаная: замест ранейшых 2,2 млрд даляраў гаворка йдзе пра 1,6 млрд, то бок, як адзначае Onliner, кожны абанэнт Velcom абыйдзецца «Telekom Austria» прыкладна па 600 даляраў.
У самой кампаніі «МЛС», нагадаем, інфармацыю пра магчымую яе пакупку аўстрыйскім інвэстарам не камэнтуюць.
0
0
0
0
0
0