У нядзелю 15 верасня ў Беларуска-амерыканскім цэнтры ў горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі (ЗША) адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі Янкі Запрудніка пра фестывалі й выстаўкі ў Нью-Джэрсі.

У кнізе апісаны падзеі ад 1948-га па 2011-ты год. Арганізаваў прэзентацыю Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва.

Пасля багаслужбы ў царкве св. Еўфрасінні Полацкай прасторная зала цэнтра, упрыгожана афішамі і павялічанымі каляровымі здымкамі былых фестываляў і выставак, напоўнілася людзмі зблізку і здалёку.

Урачыстасць адкрыў уступным словам др. Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва. Прамаўляў таксама аўтар кнігі Янка Запруднік.

Шмат хто з гасцей набыў сабе публікацыю з аўтографам аўтара. Кніга, багата ілюстраваная, напісана на дзвюх мовах: ангельскай і беларускай.

Выданне атрымала вельмі прыхільныя водгукі і ацэнкі ад чытачоў.

Спампаваць кнігу можна па гэтай спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?