Харчовае атручванне дыягнаставана у 67 вучняў чатырох агульнаадукацыйных школ і гімназіі Мазыра (Гомельская вобласць), паведаміў дзяжурны МНС Беларусі.

Вучні 1–7 класаў елі на сняданак бульбяное пюрэ, адварную каўбасу, агароднінную салата і глазураваныя сыркі, а вечарам 19 верасня пачалі скардзіцца на боль у страўніку.

Бацькі звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя, ва ўсіх дзяцей дактары дыягнаставалі харчовае атручванне (13 з іх былі шпіталізаваны). Высвятляецца, што магло стаць прычынай.

Як адзначыў дзяжурны МНС, на гэты момант стан усіх дзяцей ацэньваецца як здавальняючы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?