Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ўстанавіў прычыну масавага атручэння школьнікаў у Мазыры.

Як паведамілі ў цэнтры гігіены, дзеці трапілі ў бальніцу з-за інфекцыйнага агента ў глазураваных сырках, якія давалі ў той дзень на сняданак у сталовых. Цяпер устанаўліваецца крыніца заражэння і высвятляецца, на якім этапе — захоўвання ці перавозкі — інфекцыйны агент трапіў у сыркі.

Нагадаем, у інфекцыйнае аддзяленне Мазырскай гарадской бальніцы 19 і 20 верасня брыгады хуткай дапамогі даставілі 71 школьніка, пераважна вучняў пачатковых класаў. Дзяцей даставілі з першасным дыягназам «харчовае атручэнне». Большасць пацярпелых пасля аказання першай медыцынскай дапамогі — прамывання страўніка — былі адпушчаны дамоў. Трынаццаць чалавек шпіталяваны. Ім паставілі дыягназ «харчовая таксікаінфекцыя».

Па факце масавага атручэння дзяцей упраўленне СК па Гомельскай вобласці распачало справу на падставе ч. 1 арт. 336 Крымінальнага кодэкса (парушэнне санітарна-эпідэмічных правіл).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?