Заняткі будуць прысвечаныя вывучэнню сучаснай гісторыі Беларусі ў ХХ — пач. ХХІ ст.
На занятках будуць праводзіцца гістарычныя віктарыны, пераможцы якой атрымаюць цікавыя прызы.
Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.
Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.
У лістападзе заняткі адбудуцца: 4 лістапада (панядзелак), 11 лістапада (панядзелак), 18 лістапада (панядзелак), 25 лістапада (панядзелак).
Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13.
Уваход вольны.