Па справе гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Мінску, праводзіцца вялікі аб'ём складаных экспертыз.

Пра гэта паведаміў журналістам 24 кастрычніка старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед. Ён удакладніў, што экспертызы праводзяцца як у органе, які ён узначальвае, так і з прыцягненнем спецыялістаў іншых ведамстваў.

З журналістамі Швед сустракаўся перад пачаткам калегіі Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Для ўдзелу ў працы калегіі сабраліся кіраўнікі шэрагу праваахоўных органаў, у тым ліку прыбыў старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.

Шаеў адмовіўся адказваць на пытанні аб тым, якое канкрэтна абвінавачанне цяпер выстаўлена Баўмгертнеру, ці атрымлівала Беларусь запыт Расіі на яго экстрадыцыю і ці будзе прадоўжаны тэрмін следства па гэтай справе, які заканчваецца ў канцы гэтага тыдня.

Сваю пазіцыю кіраўнік СК матываваў тым, што гэтыя пытанні не з'яўляюцца прадметам таго мерапрыемства, на якое ён прыбыў. «Гэта не значыць, што я не ведаю, што там адбываецца», — падкрэсліў ён.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?