Над калонай былі бачныя і забароненыя беларускія нацыянальныя сцягі. У шэсці ўзялі ўдзел нашыя суайчыннікі, якія жывуць у Маскве.

Шэсце апазіцыі «Марш за свабоду» ў падтрымку абвінавачаных у «балотнай справе» і іншых палітвязняў прайшоў у цэнтры расійскай сталіцы. Узгодненая з уладамі колькасць удзельнікаў — да 20 тысяч.

Арганізатарамі акцыі выступілі «Камітэт пратэстных дзеянняў» і «Камітэт 6 траўня». Людзі, якія сабраліся на Пушкінскай плошчы, прайшлі па Страстным, Пятроўскім, Калядным, Срэценскім бульварах да перасячэння Тургенеўскай плошчы з праспектам Акадэміка Сахарава.

У руках ва ўдзельнікаў сённяшняга маршу фатаграфіі Міхаіла Хадаркоўскага, Марыі Алёхінай, былога мэра Яраслаўля Яўгена Урлашова, прыхільнікі якога ўтварылі асобную калону, а таксама фігурантаў крымінальнай справы аб беспарадках на Балотнай плошчы. У калонах ішлі прыхільнікі руху «Солидарность», партый РПР-ПАРНАС, «Яблоко».

За парадкам сачыла амаль тры тысячы супрацоўнікаў паліцыі, вайскоўцаў унутраных войскаў, дружыннікаў, у паветры паліцэйскі верталёт. Каб трапіць на шэсце, яго ўдзельнікам давялося прайсці праз 40 стацыянарных рамак металадэтэктараў. У сувязі з акцыяй абмежаваны рух аўтатранспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?