Мужчыны хаваюць свае пачуцці? Так, яшчэ як! Часам здаецца, што ім прасцей прабегчы марафонскую дыстанцыю, чым падзяліцца з каханай сваімі пачуццямі і перажываннямі. Маўляў, не па-мужчынску гэта, душу выліваць.

На самай справе ўсё больш складана, чым падаецца. Мужчынам сапраўды няпроста агаляць душу і на тое ў іх ёсць прычыны:

Мужчыны адчуваюць сябе уразлівымі

Ён жа мача, самец, у рэшце рэшт! А тут раптам вельмі даверліва дзяліцца унутраным светам, нават з каханай жанчынай …

Мужчыны менш эмацыйныя, чым жанчыны

Жанчыны вельмі эмацыйныя па прыродзе і рады падзяліцца з каханым сваімі пачуццямі да яго. А у мужчынаў усё з дакладнасцю да наадварот.

Мужчыны баяцца стварыць уражанне мамчынага сыночка

Ну ці проста слюнцяя. Таму хлопцы саромеюцца выліваць душу, лічачы гэта недапушчальнай слабасцю.

Мужчыны баяцца страціць незалежнасць

Калі ты адкрываеш чалавеку душу, то хочаш таго ці не, трапляеш у нейкую псіхалагічную залежнасць ад яго — а гэтага сапраўднаму мача ніяк нельга дапусціць!

Мужчыны павінны пераканацца, што давер ўзаемны

Таму, калі ты чакаеш ад каханага шчырасці, будзе лепш, калі ты першай «пакажаш прыклад» і адкрыешся яму.

Мужчыны павінны быць сапраўды ўпэўненыя ў сваіх пачуццях

Толькі па-сапраўднаму каханай жанчыне можна адкрыць душу — так думаюць хлопцы. Што ж, жанчыны лічаць, што гэта справядліва!

Мужчыны павінны быць упэўненыя, што іх прымуць такімі, якімі яны ёсць

Любімая жанчына павінна прыняць яго, так бы мовіць, без «маскі» — тады мужчына будзе матываваны дзяліцца з ёй самым патаемным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?