15 лістапада у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна «Вушацкі словазбор», якая стала 47 выпускам серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У вечарыне возьмуць удзел:

Генадзь Бураўкін, Наталля Давыдзенка (укладальніца кнігі), Алесь Камоцкі, Уладзімір Някляеў (аўтар прадмовы), Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Кастусь Цвірка (рэцэнзент выдання).

«Вушацкі словазбор» — спроба сабраць за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць, — піша Рыгор Іванавіч ва ўступным слове да кнігі, прысвечанай «Светлае памяці мамы Куліны».

Нездарма на вокладцы змешчанае фота беларускай вёскі — Народны паэт склаў не проста слоўнік адметнай лексікі Вушаччыны, ён імкнуўся перадаць «паганскія карані і біблейскае неба», «чысціню бачання свету», галасы «мамы Куліны, крэўных і блізкіх».

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?