Наведніцы гэтага салярыя (ён размяшчаецца на вул. Жукоўскага) і не падазравалі, што схаваныя камеры здымаюць тое, як яны прымаюць сонечныя ванны, пераапранаюцца або наведваюць прыбіральню.

Порнастудыю ў салярыі выявілі выпадкова.

Адна з наведніц убачыла на адным з порнасайтаў відэа самой сябе, якая прымае працэдуры ў салярыі ў поўным негліжэ, і падала заяву ў міліцыю. Супрацоўнікі правапарадку ў выніку ператрусу знайшлі схаваныя відэакамеры, усталяваныя як у залах, дзе мясцовыя дзяўчаты прымалі сонечныя ванны, так і ў раздзявалках і прыбіральнях. Проста ў салярыі быў усталяваны магутны сервер, які перадаваў пікантнае відэа за мяжу.

Анлайн-трансляцыя з адэскага салярыя карысталася папулярнасцю ў Еўропе і Амерыцы, дзе відэа можна было ўбачыць ўсяго за некалькі даляраў.

Адэсіткі былі прадстаўленыя на сайце як «рускія прыгажуні».

Адэская міліцыя завяла крымінальную справу па артыкуле «Выраб і збыт парнаграфіі». Акрамя ўласна парнаграфіі тут у наяўнасці таксама парушэнне недатыкальнасці прыватнага жыцця, што таксама крымінальнае злачынства. Высветленыя асобы злачынцаў — нелегальныя здымкі арганізавалі восем чалавек, у тым ліку два IT-спецыялісты. Аднак ніхто з іх пакуль не затрыманы.

Салярый на вуліцы Жукоўскага — адзін з самых элітных у Адэсе.

Яго наведвалі жонкі і дочкі ўплывовых адэскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?