Узгадалася…. Я вырас у вёске Бяздзедавічы на Полаччыне. Калі ўжо скончыў Вайсковую вучэльню і служыў афіцэрам у Іркуцку, прыязджаў у родную вёску ў адпачынак, дык мой сусед Саўка - сталы чалавек (на жаль, ужо памёр), падыходзіў да плота і махаў мне рукой, каб я падышоў. Падыходжу, вітаюся па-беларуску. Пачынаем весці гаворку, таксама я па-беларуску.

І вось ён мне раптам кажа: «А ты скажы праўду, ты мусіць не давучыўся?»

Я: «Чаму гэта? Давучыўся. Працую ўжо. Маю вышэйшую адукацыю».

Ён: «Ды мусіць не… Вунь мая дачка вывучылася. Цяпер толькі па-граматнаму, па-гарадскому разгаварвае, а ты неяк усё па-нашаму, па-дзеравенску. Дык цябе мабыць выгналі! Прызнавайся!»

Так адбывалася русіфікацыя ў савецкі час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?