У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі БелаПАН афіцыйна пацвердзілі вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара са следчага ізалятара.

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па ўзгадненні з Генеральнай пракуратурай 3 снежня абвінавачванаму Лазару на падставе артыкула 119 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса зменена мера стрымання са зняволення пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах», — паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

Расследаванне крымінальнай справы, паводле яго слоў, працягваецца.

Пра затрыманне ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы.

У.Лазару ставілася ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай краіны.

Пра вызваленне ксяндза Лазара з СІЗА КДБ паведаміў вечарам 3 снежня сайт Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?