фота Еўрарадыё

фота Еўрарадыё

6 снежня на таргах БВФБ рубель знізіўся да ўсіх валютаў, паведамляе finance.tut.by

Даляр зноў паставіў рэкорд, дасягнуўшы планкі ў 9 400 рублёў (падаражэў на Br10). З пачатку года курс даляра вырас на 830 рублёў (+9,68%).

Еўра таксама ўстанавіў рэкорд, падаражэўшы на 40 рублёў да 12 840. З пачатку года курс еўра вырас роўна на 1 500 рублёў (з 11 340, рост +13,22%).

А наогул найніжэйшы курс еўрапейскай валюты быў сёлета 21 сакавіка — 11 100).

Расійскі рубель вырас сёння на таргах на Br2 до 285,5 беларускага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?