Жывая відэатрансляцыя:


Live streaming video by Ustream

20:17

19:58

19:25

Януковіч запрасіў апазіцыю і прадстаўнікоў грамадскасці за круглы стол

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запрасіў прадстаўнікоў апазіцыі і грамадскасці за круглы стол. Пра гэта паведамляецца ў адмысловай заяве, размешчанай на сайце прэс-службы Януковіча.

«Я неаднаразова падкрэсліваў, што адзіна магчымы шлях — гэта шлях прымірэння і згоды. Дзеянні ўсіх бакоў павінны адбывацца выключна ў рамках законаў і Канстытуцыі Украіны. Запрашаю прадстаўнікоў усіх палітычных сілаў, святых айцоў, прадстаўнікоў грамадскасці да агульнанацыянальнага дыялогу», — гаворыцца ў заяве. — «Я асабіста гатовы да ўдзелу ў такім круглым стале. Дзеля дасягнення кампрамісу заклікаю апазіцыю не адмаўляцца, не ісці дарогай супрацьстаяння і ўльтыматумаў. Запэўніваю, што ўлада будзе дзейнічаць выключна ў рамках закона і ніколі не ўжыве сілы супраць мірных сходаў.

Як прэзідэнт Украіны, гарант Канстытуцыі, зраблю ўсё неабходнае для нармальнага функцыянавання краіны, абароны правоў і інтарэсаў кожнага грамадзяніна, забеспячэння міру і спакою ў нашай дзяржаве».

18:57

18:05

У Палацы спорту рыхтуюць начлег для «Беркута»

17:26

16:50

Цімашэнка: «Я звяртаюся да кожнага ўкраінца — паўстаньце!»

Лідар «Бацькаўшчына» і экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка заклікае ўкраінцаў паўстаць супраць дзеючай улады на чале з Віктарам Януковічам.

«Кожны ўдар дубінкай «Беркута» па мірных людзях на Майдане — гэта ўдар дубінкай па твары ўсяго ўкраінскага народа. Не дайце Януковічу зрабіць гвалт нормай нашага жыцця, — заклікала яна ў лісце з-за кратаў, піша «Украінская праўда».

«Я звяртаюся да кожнага ўкраінца: паўстанце!» — просіць Цімашэнка, цытуе «Бацькаўшчына».

Экс-прэм'ер заклікае не дамаўляцца з прадстаўнікамі ўлады: «Ніякіх перамоваў з бандай, ніякіх круглых сталоў з імі. Толькі неадкладная адстаўка Януковіча і яго атачэння».

«Я таксама звяртаюся да лідараў дэмакратычнага свету. Кожны ўдар дубінкай «Беркута» па мірных ўкраінцах на Майдане — гэта ўдар дубінкай па агульначалавечых каштоўнасцях, якія вы спрабуеце зрабіць асновай жыцця чалавецтва. Я прашу вас: дзейнічайце!» — заклікала Цімашэнка.

«Спыніце аўтарытарны рэжым ва Украіне фінансавымі і візавымі санкцыямі, міжнароднымі антыкарупцыйнымі расследаваннямі. У адваротным выпадку ва Украіне пабудуюць могілкі свабоды. Дзейнічайце!» — заклікала яна лідараў заходніх краін.

«Слава Украіне!» — так Цімашэнка завяршыла свой зварот.

16:25

15:48

15:10

Эштан сустракаецца з трыма былымі прэзідэнтамі Украіны

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан у гэты момант у Кіеве сустракаецца з трыма экс-прэзідэнтамі Украіны.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Twitter яе прадстаўнік Мая Качыянчыч.

14:20

Кіраваградскі «Беркут» адмовіўся ехаць на разгон Майдану ў Кіеў?

У аўторак у 23:00 байцы кіраваградскага «Беркута» адмовіліся грузіцца ў аўтобусы і ехаць у Кіеў для ўдзелу ў разгоне Майдану.

«Мы прынялі сумеснае рашэнне адмовіцца ад ужывання сілы супраць мірных мітынгоўцаў. Не зважаючы на пагрозы і магчымыя санкцыі супраць нас, увесь асабісты склад — 220 байцоў, адмовіліся грузіцца ў аўтобусы. 6 аўтобусаў уначы не выехалі на Кіеў», — распавёў адзін з камандзіраў «Беркута».

Камандзіры падраздзяленняў пасля гэтага былі адхіленыя ад выканання абавязкаў.

13:15

Грыбаўскайце: Кіраўніцтва Украіны нясе адказнасць за падзеі мінулай ночы

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў сераду заявіла, што ўжыванне сілы супраць мірных дэманстрантаў у Кіеве было неапраўданым і прамая адказнасць за гэта кладзецца на палітычнае кіраўніцтва Украіны.

Такую пазіцыю прэзідэнт Літвы, якая старшынюе ў Радзе ЕС, сфармулявала пасля таго, як супрацоўнікі сілавых структур Украіны ноччу ў сераду штурмавалі Майдан Незалежнасці ў Кіеве.

«Ужыванне сілы супраць мірных дэманстрантаў у Кіеве неапраўдана. Гэта прамая адказнасць палітычнага кіраўніцтва Украіны», — заявіла Грыбаўскайце.

12:54

Яцанюк — украінцам: «Едзьце на Майдан. Тут вырашаецца лёс краіны»

Адзін з лідараў украінскай апазіцыі Арсень Яцанюк заклікаў украінцаў ехаць на Майдан Незалежнасці ў Кіеве і мітынгаваць за будучыню краіны.

«Ад кожнага з нас залежыць будучыня Украіны. Прыязджайце сюды. Мы павінны падтрымліваць адзін аднаго. Мы павінны стаяць побач адзін з адным, як мы стаялі ўначы. І мы выстаялі», — заклікаў Яцанюк.

Палітык адзначыў, што «гэты дзень ужо ў падручніку ўкраінскай гісторыі».

Па словах Яцанюка, зараз сярод задач майданаўцаў — навесці парадак на Майдане: «адбудавацца, зноў навесці парадак і быць гатовым да таго, каб абараняць нашу свабоду».

12.52

Актывісты Майдана чысцяць лёд на Хрышчаціку, аднаўляюць намёты і барыкады.

12:44

Кіеў, 11 снежня

   Фота Крістіны Бердинських

  Фота Крістіны Бердинських

12:41

Мітынгоўцы аднаўляюць барыкады пасля адступлення спецназа

12:36

Канада збіраецца ўвесці санкцыі супраць Януковіча і Ко

Парламент Канады збіраецца на тэрміновае пасяджэнне з-за падзей на Еўрамайдане ў Кіеве.

Пра гэта паведамілі ў Кангрэсе ўкраінцаў Канады.

У прыватнасці, на пасяджэнні будзе разглядацца пытанне аб увядзенні персанальных санкцый супраць украінскай улады.

Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў і народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Андрэй Парубій.

У Канадзе жыла найбольшая ўкраінская дыяспара ў свеце пасля Расіі.

Паводле звестак на 2011 г. у Канадзе жыве 1,2 млн чалавек украінскага паходжання, гэта дзявятая па колькасці моўна-нацыянальная група ў краіне.

12:20

Азараў: Ніякіх пагадненняў з Мытным саюзам не будзе

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што ніякіх пагадненняў паміж Украінай і Мытным саюзам не будзе.

«Ніякіх размоў пра Мытны саюз не будзе! Я наперад хачу адкінуць ўсе гэтыя спекуляцыі», — заявіў ён.

Азараў чарговы раз адзначыў, што ўкраінскі ўрад не рыхтуе якіх-небудзь пагадненняў для падпісання.

12:00

Міліцыі на Майдане не засталося

Колькасць дэманстрантаў расце.

Будынкі прафсаюзаў і Кіеўрады засталіся ў руках маніфестантаў. Менавіта ў тых будынках людзі спалі, елі і атрымлівалі медычную дапамогу.

11:58

Унутраныя войскі пакідаюць Хрышчацік і Майдан

Байцы ўнутраных войскаў пакінулі Хрышчацік і адступаюць у бок вуліцы Праразной.

На вуліцы Праразной каля тысячы пратэстоўцаў атачылі аўтобусы з байцамі Унутраных войскаў і патрабуюць, каб тыя з'ехалі.

На вуліцы стаяць два аўтобусы і дзве грузавыя машыны.

Байцы «Беркута» пакідаюць Майдан Незалежнасці, вяртаючыся да аўтобусаў.

На Майдане і каля мэрыі ўжо сабраліся каля 25 тыс. чалавек.

На Майдане і каля мэрыі ўжо сабраліся каля 25 тыс. чалавек.

11:47

Каткоўская: Шукаю магчымасці з'ехаць у выходныя ў Кіеў

«Той, хто аддае загады на штурм Майдану проста не быў там і не разумее, што ўкраінцы не сыйдуць. А я шукаю магчымасці з'ехаць у выходныя ў Кіеў на пэўны тэрмін і працаваць адтуль», — напісала ў сваім фб Дар'я Каткоўская.

11:46

Карэспандэнтка радыё «Свабода» Аляксандра Дынько, з Кіева: «Я ўжо дзве гадзіны ў хаце, але мяне калоціць дасюль.

Як людзі да гэтага часу стаяць на Майдане, я не разумею. [Там такі мароз.] Мне здаецца, гэта вышэй за чалавечыя магчымасці»

11:41

Азараў: Украіна просіць у ЕС 20 млрд еўра

Украіна просіць у Еўрапейскага Саюза ў рамках падпісання пагаднення аб асацыяцыі фінансавай дапамогі памерам 20 млрд еўра, паведаміў прэм'ер-міністр Мікалай Азараў.

«Тыя, хто выйшаў на Майдан, патрабуюць неадкладна падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, урад таксама выступае за больш хуткае падпісанне пагаднення, але мы хочам стварыць умовы, пры якіх страты для эканомікі Украіны трэба мінімізаваць. Мы прапанавалі Еўракамісіі разгледзець, у якіх умовах будзе працаваць наша прамысловасць і эканоміка ў цэлым. Мы прапануем вырашыць пытанне аб прадастаўленні Украіне фінансавай дапамогі. Мы вызначылі прыблізны аб'ём — 20 млрд еўра», — сказаў прэм'ер, адкрываючы пасяджэнне ўрада ў сераду.

Азараў адзначыў, што гаворка ідзе не пра беззваротную дапамогу з еўрапейскага бюджэту, а аб удзеле Еўрасаюза ў інвеставанні ў сумесныя ўзаемавыгадныя праекты. Такія як мадэрнізацыя і пашырэнне еўрапейскіх транспартных калідораў, стварэнне новага калідора на Каўказ дзякуючы будаўніцтву транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў.

11:35

Нуланд стала валанцёрам і раздае прадукты

На Майдане — Вікторыя Нуланд, заступнік дзяржсакратара ЗША, яна стала валанцёрам і раздае грамадзянам ежу, напісаў у сваім фэйсбуку Ігар Тышкевіч

11:30

Міністр Захарчанка: Разгону Майдану не будзе

Міністр унутраных справаў Украіны Захарчанка заявіў, што разгону Еўрамайдану не будзе. Што міліцыя мае на мэце проста аднавіць рух транспарту ў цэнтры Кіева.

Апазіцыя патрабуе адстаўкі і арышту Захарчанкі яшчэ за першы разгон Майдану.

11:28

Бжазінскі: Расія рана ці позна пойдзе па шляху Украіны

11:27

«Беркут» адступіў ад Кіеўрады. Быў ужыты слезацечны газ для прыкрыцця адступлення. Аўтобусы з'ехалі ў кірунку Еўрапейскай плошчы.

11:26

Што адбылося ўначы ў Кіеве? Падсумаванне

Прыкладна ад другой гадзіне ночы па беларускім часе тысячы сілавікоў атачылі Майдан.

Судовы выканаўца зачытаў пастанову Пячэрскага раённага суда з загадам вызваліць праезную частку і адміністратыўныя будынкі. Са сцэны Еўрамайдану ў адказ зачыталі закон Украіны, якім забараняецца выкананне рашэнняў суда пасля 22.00.

Пасля гэтага пачаўся штурм барыкад і адміністратыўных будынкаў, занятых пратэстоўцамі. Супрацьстаянне доўжыцца да гэтага часу.

Ёсць параненыя.

Як перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы» з Майдана, украінскі спецназ не асабліва стараецца. Да ранку ён так і не захапіў усіх барыкадаў і будынкаў. Журналісты адзначаюць, што міліцыя ўстрымліваецца ад ужывання празмернай сілы.

Лідары апазіцыі заклікалі людзей масава выйсці на вуліцы.

Вялікі мітынг чакаецца сёння, а таксама на выхадных.

Лідары еўрапейскіх краін асудзілі сілавы разгон Еўрамайдана, а

ЗША выказалі «сваю агіду адносна рашэння ўкраінскай улады адрэагаваць на мірны пратэст на кіеўскім Майдане выкарыстаннем спецназаўцаў, бульдозераў і дубінак, а не павагай да дэмакратычных правоў і чалавечай годнасці».

11:20

Пратэстоўцы са сцягамі зноў занялі вуліцу Інстытуцкую

Там уначы адбыліся найбольш зацятыя сутычкі са спецназам, які спрабаваў спусціцца на Майдан Незалежнасці.

11:18

МЗС Літвы: Падзеі гэтай ночы — свядомы выбар уладаў Украіны

Падзеі, якія адбыліся гэтай ноччу на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, паказалі свядомы выбар уладаў Украіны, накіраваны супраць еўрапейскай інтэграцыі, і які супярэчыць усім заявам украінскага прэзідэнта, сцвярджае міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Падзеі сённяшняй ночы на Майдане Незалежнасці ў Кіеве паказалі, што ўкраінскія ўлады выступаюць супраць еўрапейскага шляху, гэта выбар, які зусім процілеглы таму, пра што прэзідэнт Украіны казаў публічна», — гаворыцца ў заяве міністра, апублікаваным на сайце МЗС Літвы

«Свабода выказвання і права на свабоду мірных сходаў з'яўляюцца фундаментальнымі еўрапейскімі каштоўнасцямі, і ніякі ўрад, які заяўляе аб еўрапейскім шляху, не можа дзейнічаць супраць іх такім чынам, як мы бачылі гэтай ноччу ў Кіеве», — сцвярджае міністр.

11:17

Спецназ не ўзяў Кіеўраду. Сеў у аўтобусы і паехаў.

11:15

Прэм'ер Азараў задаецца пытаннем: Еўрапейскія чыноўнікі глядзяць на пратэсты і не спяшаюцца дапамагаць Украіне. На каго ж працуюць гэтыя пратэсты?

11:12

МЗС Польшчы выклікала пасла Украіны

Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала пасла Украіны ў Варшаве Маркіяна Мальскага ў сувязі з падзеямі вакол пратэстаў у Кіеве.

«Пасол Польшчы на 10-ю гадзіну выкліканы ў МЗС. Заклікаю да дыялогу, асуджаю гвалт» — напісаў у сваім twitter прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Вайцяхоўскі.

Ён дадаў, што неўзабаве будзе заява польскага знешнепалітычнага ведамства наконт сітуацыі ва Украіне.

11:11

«Беркут» аднавіў штурм мэрыі

Прымяняе слезацечны газ. А цэнтр Кіева зноў запаланілі міліцэйскія аўтобусы.

10:44

Руслана заклікае прыносіць прадукты спецназаўцам.

Тым часам на Майдане ўжо 10 тыс. Народ працягвае прыбываць.

10:35

На Майдане захоўваецца статус-кво

Паміж мітынгоўцамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве захоўваецца статус-кво, які ўсталяваўся некалькі гадзін таму.

Насупраць сцэны знаходзіцца некалькі тысяч чалавек, яшчэ некалькі сотняў стаяць на вул. Інстытуцкай, спыняючы міліцыі шлях да Майдана.

З іншага боку кардон міліцыі ніжэй па вул. Інстытуцкай агароджвае падыходы да Майдана з боку Еўрапейскай плошчы.

На Хрышчаціку ў боку Еўрапейскай плошчы стаяць некалькі аўтобусаў з супрацоўнікамі МУС.

09:53

Перад сцэнай адныя жанчыны. Усе мужчыны трымаюць абарону па перыметру, паведамляе ў сваім twitter Ганна Гаманай

09.48

09:47

Міліцыя знесла ўсе намёты на Міхайлаўскай плошчы

Міліцыя знесла амаль усе намёты прыхільнікаў еўраінтэграцыі, якія размясціліся на Міхайлаўскай плошчы. На гэты момант пратэстоўцы выносяць бочкі і цёплыя рэчы на тэрыторыю Міхайлаўскага манастыра.

Разам з тым, на плошчы знаходзяцца тры міліцэйскія аўтобусы тыпу «ПАЗ», 2 міліцэйскія мікрааўтобусы. На плошчы стаяць каля 15 байцоў «Беркута» ў поўным абмундзіраванні.

09:38

Клічко: Кампрамісу з галаварэзамі і дыктатарамі быць не можа

Спробай другі раз разагнаць Еўрамайдан Віктар Януковіч закрыў шлях да любых кампрамісаў, да якіх заклікалі некаторыя палітыкі і грамадскія дзеячы, заяўляе лідар «УДАРа» Віталь Клічко.

«Кампрамісу з галаварэзамі і дыктатарамі быць не можа. Іх трэба пазбаўляцца. І сёння пытанне нумар адзін — адназначна адстаўка Януковіча і ўсёй яго гнілой улады», — заявіў Клічко.

«Дзіўна будзе з гэтага часу чуць пра нейкія кампрамісы ў выглядзе «тэхнічных ўрадаў» або змяненняў Канстытуцыі. Гэта ўсё будзе маніпуляцыяй і гульнёй на карысць Януковіча і захавання яго ўлады. Бо галоўнае зло — гэта сам Януковіч, усё астатняе — ім створана», — адзначыў ён.

Клічко падкрэсліў, што яго галоўная мэта — поўная змена ўлады і пакарання ўсіх без выключэння вінаватых у зачысткі Майдану і правакацыях на Банкавай.

«Я адказна заяўляю, што разам з грамадзянамі, якія выказалі на плошчах па ўсёй краіне недавер і непавагу да ўлады Януковіча, рабіць усё, каб гэтую ўладу змяніць як мага хутчэй», — падкрэсліў Клічко, паведамляе Украінская праўда.

09:32

МУС назвала штурм Майдана «мерапрыемствамі па добраўпарадкаванні тэрыторыі»

Пра гэта агенцтву УНІАН паведамілі ва Упраўленні сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны.

«Працаўнікі камунальных службаў сталіцы ажыццяўлялі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол Майдана Незалежнасці ў начны час для таго, каб пазбегнуць дадатковых перашкод і нязручнасцяў для руху транспарту і грамадзян, паколькі працягваецца працоўны тыдзень», — гаворыцца ў паведамленні.

09:27

На Майдане людзі пакутуюць ад холаду, у Кіеве — мінус 12

Як перадаюць карэспандэнткі «Нашай Нівы» Ірына Арахоўская і Ганна Бадзяка з Майдана, у Кіеве — нерэальны холад. Сёння ўначы было мінус 12. Правесці на такім марозе цэлую ноч — гэта нешта неймавернае.

У наступныя дні будзе цяплей.

09:24

Сярод пратэстоўцаў у Кіеве ёсць параненыя

Колькасць параненых і затрыманых удакладняецца.

На Майдане стаяць машыны «хуткай дапамогі», працуюць дактары, якія знаходзіліся ў шэрагах пратэстуючых.

Міхайлаўскі праваслаўны манастыр адкрыў сваю браму і прымае пацярпелых мітынгоўцаў. Нагадаем, што манастыр, як у часы Сераднявечча, ударыў сёння ў набат пры вестцы пра штурм Майдана.

Як перадаюць карэспандэнткі «Нашай Нівы» Ірына Арахоўская і Ганна Бадзяка з Майдана, у Кіеве — нерэальны холад. Сёння ўначы было мінус 12. Правесці на такім марозе цэлую ноч — гэта нешта неймавернае.

09:21

Відэарэпартаж «Нашай Нівы» з начнога штурму

09:19

Украінская царква асудзіла начны штурм у Кіеве: Мы салідарныя з усімі людзьмі на Майдане

Прадстаўнікі духавенства адрэагавалі на падзеі ў ноч на сераду на Майдане ў Кіеве. Неўзабаве пасля таго, як пачаліся «зачысткі» міліцыяй цэнтра Кіева ад барыкадаў мітынгоўцаў, на тэрыторыі Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра (УПЦ Кіеўскага патрыярхату) забілі ў званы.

Акрамя таго, рэакцыю на «расчыстку» Майдану распаўсюдзіў у сваёй заяве Сінод Украінскай грэка-каталіцкай царквы.

«Мы глыбока занепакоеныя дзеяннямі сілавых структур на Майдане пад покрывам ночы. Мы асуджаем дзеянні, якія накіраваны на абмежаванне грамадзянскіх правоў, уключаючы свабоду выказвання і мірнага волевыяўлення грамадзян Украіны.

Мы заяўляем аб нашай падтрымцы і салідарнасці з усімі тымі, хто на Майдане сведчыць пра годнасць сваіх блізкіх і свайго народа. Мы рашуча падтрымліваем мірны характар гэтага грамадскага сходу і заяўляем аб непрыманні любога выгляду гвалту», — гаворыцца ў заяве Сінода УГКЦ.

07:28

Андрэй Дынько: Януковіч перайшоў Рубікон

Уначы з аўторка на сераду ва Украіне адбылося тое, што ў Беларусі здарылася ў лістападзе 2011 года. Тады, нагадаю, 24-га атрымаў турэмны прысуд знаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. А 25-га ў Маскве Аляксандр Лукашэнка атрымаў танную нафту на ўсе гады.

Чытаць цалкам

07:19

Павел Шарамет: Загад штурмаваць Майдан далі не ўкраінцы, а замежныя агенты

«Приказ штурмовать #євромайдан на глазах европейцев давали не украинцы, а иностранные агенты, которым наплевать на судьбу Украины», — такое меркаванне выказаў у сваім Твітары беларускі журналіст Павел Шарамет, які цяпер працуе ва Украіне.

7:17

Нібы казак у старыя часы, малады ўкраінец адстойвае незалежнасць сваёй краіны, раздзеўшыся. Фота Ройтэрз.

Нібы казак у старыя часы, малады ўкраінец адстойвае незалежнасць сваёй краіны, раздзеўшыся. Фота Ройтэрз.

Хрышчацік захоплены спецназам.

Хрышчацік захоплены спецназам.

07:16

ЗША з агідай успрынялі рашэнне штурмаваць Майдан

Менавіта такое слова было ўжыта ў заяве прэс-сакратара Дзяржаўнага сакратара ЗША Керы.

07:04

Руслана са сцэны заклікала студэнтаў выйсці на Майдан

07:03

Клічко з людзьмі адціснуў «Беркут» ад Інстытуцкай

Лідар «Удара» Віталь Клічко разам з людзьмі адціснуў шэраг «Беркута» ад барыкады на вуліцы Інстытуцкай.

Байцы спрабуюць стварыць перыметр, каб адціснуць мітынгоўцаў. Але людзі трымаюцца і не даюць гэтага зрабіць.

Між тым Беркут на Інстытуцкай фактычна апынуўся ў аблозе.

Як паведамляюць народныя дэпутаты ад «УДАРа», якія заблакавалі на Інстытуцкай спецтэхніку, зверху вуліцы сфармавалася калона кіяўлян, больш за 300 чалавек. Кіяўляне, якія ішлі на Майдан, апынуліся ў тыле ў байцоў і спрабуюць іх заблакаваць.

Туды прыбыло падраздзяленне ўнутраных войскаў і байцы пачалі біць людзей.

06:21

Спецназаўцам ўдалося прарваць кардон па Хрышчаціку з боку Еўрапейскай плошчы. Зараз работнікі камунальных службаў прыбіраюць рэшткі намётаў і іншай маёмасці мітынгоўцаў.

Беркут штурмуе Будынак прафсаюзаў.

Пачаліся сутыкненні паміж з Беркутам каля вул. Касцельнай, міліцыя спрабуе адрэзаць Дом прафсаюзаў ад асноўнай масы пратэстоўцаў. Група мітынгоўцаў трымаецца. У самога будынка ўмацоўваюць барыкады.

Аднак намётавы гарадок на Майдане стаіць, барыкада на Гарадзецкага таксама.

Асудзілі начны штурм Майдану ўжо Швецыя, ЗША, Літва, дэпутат ад Бельгіі, Кэтрын Эштан, якая вечарам была на Майдане.

06:07

Таксісты бясплатна падвозяць людзей, якія так рана хочуць далучыцца да акцыі пратэсту, паведамляе Украінская праўда.

Дарэчы, выданне дало назоў сённяшняму начному анлайну наступны: «Штурм барыкадаў. 11 снежня. Ганьба»

Байцы УВ на подступах да Майдана, фота УНІАН

Байцы УВ на подступах да Майдана, фота УНІАН

Майдан раніцай 11 снежня

Майдан раніцай 11 снежня

Руслана некалькі разоў за ноч спявала гімн на Майдане

Руслана некалькі разоў за ноч спявала гімн на Майдане

05:50

На сцэну падняўся Слаўко Вакарчук і Фома з гурту «Мандри». Яны заклікалі сілавікоў не выконваць злачынных загадаў.

05:40

Мітынгоўшчыкі паведамілі, што «Беркут» б'е затрыманых у аўтазаках

«Б'юць усіх па-зверску. Гэта пекла. Што не здарылася — усё. Выбачайце. Побач са мной хлопцу разбілі галаву», — паведамляе адзін з затрыманых тэлефоне з аўтазака. Вядомыя ўжо першыя прозвішчы затрыманых. Гэта ў прыватнасці Бабух, Петик, Копилец, Яцив, Сачко.

«На маіх вачах 70-гадовага дзеда збілі да крыві», - распавёў дзякуючы мабільніку адзін з затрыманых.

Некалькі апазіцыйных нардэпаў спрабуюць заблакаваць рух аўтазакаў і вызваліць затрыманых мужчын.

Збіты раней дэпутат ад «Свабоды» Ілленка з перабінтаванай галавой працягвае знаходзіцца на Майдане і заклікае туды ўсіх кіяўлян. «Кіраўнікі ў нас моцныя. Праводжу дэпутацкі прыём тут і цяпер кіяўляне - усё на Майдан!», — заклікаў ён.

05:31

Тры гадзіны другога штурму «Еўрамайдану»

Лінію барыкад на вул. Інстытуцкай з дапамогай балгарак і «цітушак» часткова дэмантавалі, але людзі выбудавалі трывалую мяжу, цяпер ідзе жорсткая таўкатня, але мітынгоўцы не б'юць нікога з міліцыянтаў.

Барыкаду з боку Еўрапейскай плошчы цалкам зачысцілі, але ля сцэны стаіць кардон аховы плошчы. Мітынгоўцы ў Доме прафсаюзаў забарыкадаваліся і трымаюцца.

На Майдан пастаянна падыходзяць людзі з усяго Кіева, дабіраюцца на машынах або пешшу. Мітынгоўцы скандуюць: «Майдан - не здадуць!». Пад сцэнай сабраліся жанчыны, дзеці і святары, паведамляе УНІАН.

Паведамляецца, што кардоны «Беркута» не пускаюць машыны хуткай на Майдан.

05:13

Яценюк: «Президент Януковіч плюнув у лице Америці, 28 країнам ЄС, 46 мільйонам українців. Ми просто це не простимо.»

05:08

Міліцыя прымяняе слезацечны газ на Інстытуцкай, спрабуючы адціснуць мітынгоўцаў ўніз на Майдан. Гэта супрацьстаянне працягваецца ўжо прыкладна дзве гадзіны. Людзі працягваюць трымаць абарону патроху спускаючыся ўніз.

Тым часам Беркут адступіў ад будынка Кіеўскай адміністрацыі, а з другога паверха спусцілі шланг і заліваюць вадой Хрышчацік, паведамляе Радыё Свабода.

У будынку забарыкадаваліся 200 чалавек.

04:58

Беркуту ўдалося часткова адбіць барыкаду на Інстытуцкай, але тысячы актывістаў не даюць спецназу ісці ў боку Майдана. Увесь час спецназ кідаў у іх дымавыя шашкі.

Са сцэны Майдана са словамі падтрымкі звярнуўся кардынал Любамір Гузар.

04:52

Дзверы Міхалаўскага сабора каля Майдану адчыненыя. Уздоўж Майдану стаяць машыны хуткай дапамогі.

04:46

ДАІ перастае прапускаць машыны ў цэнтр Кіева

04:40

Беркут штурмуе будынак Кіеўскай рады

«Беркут» штурмуе будынак кіеўскай гарадской рады. У будынку выключылі святло.

Актывісты Еўрамайдану, якія знаходзяцца ўнутры КГДА, цалкам забарыкадаваліся.

Нагадаем, што Руслана са сцэны Еўрамайдану заклікае міліцыю не выконваць злачынныя загады ўлады.

«Мы мірныя людзі. Не выконвайце», - скандуе Майдан. «Кіеў, уставай!», — заклікае Руслана.

04:36

Будынак Кіеўскай гарадской рады перад штурмам

04:30

Са сцэны выступае Віталь Клічко: Пасля сённяшніх падзей Януковіч павінен сысці ў адстаўку

Кажа, што на Майдан прыехалі некалькі тысяч супрацоўнікаў «Беркута». Ён звярнуўся да сілавікоў з просьбай «не рабіце, калі ласка, памылку». «Не ўжывайце сілу. У нас няма зброі, у нас мірная маніфестацыя», — сказаў ён. «Мы не хочам жыць у паліцэйскай дзяржаве … Мы будзем патрабаваць не толькі адстаўкі ўрада, але і адстаўкі прэзідэнта», - дадаў Клічко. Людзі скандуюць «Адстаўка».

Камандзіраў просяць персанальна не выконваць загад на штурм Майдану, нават калі загад будзе.

Камандзіраў просяць персанальна не выконваць загад на штурм Майдану, нават калі загад будзе.

Жанчын папрасілі сабрацца ля сцэны Майдана

Жанчын папрасілі сабрацца ля сцэны Майдана

04:25

На Майдан прыехаў Святаслаў Вакарчук

Святаслав Вакарчук (лідар гурту Океан Ельзи») на Майдане. «Я прыйшоў, таму, бо не мог прыйсці, Быў дома, а калі прачытаў у інтэрнеце пра штурм, прыехаў на Майдан».

04:11

Беркут збівае людзей, якія бароняць барыкаду, выцягваючы іх па адным, па двое. Тым часам бой за барыкаду ўжо ідзе каля двух гадзін.

04:09

Каля Дома прафсаюзаў і на Еўрамайдане гараць намёты

У іх - рэчы пратэстоўцаў, лекі і ежа. Актывісты спрабуюць патушыць намёты. Побач нерухома стаяць беркутаўцы.

«Беркут» прарваў барыкаду з боку Еўрапейскай плошчы, прайшоў першы шэраг намётаў, але спыніўся недалёка ад сцэны, дзе сканцэнтравалася значная частка абаронцаў Майдана. Са сцэны людзей супакойвае Руслана. 

Гарыць намёт

Гарыць намёт

03:57

Беркут зноў штурмуе галоўную барыкаду, якая бароніць Майдан. Дзеячы апазіцыі зазначаюць, што спецназу разы ў тры болей, чым мітынгоўшчыкаў. Але на Майдан падыходзяць людзі, едуць машыны.

Павалілі некалькіх спецназаўцаў.

Людзі перыядычна скандуюць: «Заўтра — мільён».

03:48

На Майдане заклікаюць стаяць да канца: «У нас няма страху», — скандуюць дэманстранты

Пакуль і «Беркут», і «дэманстранты» чакаюць. Мітынгоўцы пытаюцца ў «Беркута», які стаіць у ачапленні: «Скажыце, калі вы пачнеце? Каб мы ведалі»

Камунальшчыкі нагналі тэхнікі і прыбіраюць барыкады.

На Майдане грае «Я не здамся без бою» Океана Ельзи. Людзі скандуюць: «Я не здамся без бою».

03:45

З Еўрапейскай плошчы праз кардон Беркута прарваліся правакатары. Супрацоўнікі Беркута бесперашкодна прапусцілі 20 спартовага выгляду хлопцаў. Група маладых людзей рухаецца ў бок Майдана Незалежнасці, паведамляе УНІАН.

03:33

Беркут спыніўся і некалькі хвілін стаіць.

03:32

Мітынгоўшчыкі скандуюць «Заўтра — мільён». Цяпер ідзе штурм барыкады на Інстытуцкай за Жовтневим палацам

Людзі збіраюцца бараніць Палац прафсаюзаў (людзі не могуць прайсці ад Майдана да будынка). Практычна ўсе на Майдане — у касках.

03:16 

Пачалі званіць званы Міхайлаўскага сабору, як падчас небяспекі ў Сярэднявеччы.

Мітынгоўшчыкі ўпрошваюць «Беркут»: «Вы ж хлопцы, украінцы, давайце на бок народа»

03:10

 Беркут штурмуе барыкаду

03:21

«Беркут» з двух бакоў атачыў барыкаду з боку Інстытуцкай.

Руслана спявае гімн са сцэны Майдана.

03:02

«Беркут» заблакаваў Майдан з боку Інстытуцкай (а 2-й ночы на Майдане было каля 2 тыс. чалавек). Такім чынам людзі не могуць адысці ад сцэны ў Дом прафсаюзаў. Святар са сцэны чытае малітву.

03:01

Дзяцей, якія прысутнічаюць на Майдане, забіраюць на сцэну.

03:00

Сілавікі прарваліся на Майдан Незалежнасці з боку Украінскага дома, адцясняючы пратэстоўшчыкаў. 

на фота: Кіеўрада рыхтуецца да штурму

02:57

Сілавікі прарвалі барыкаду з боку Украінскаму дома і рухаюцца па Хрышчаціку, адцясняючы людзей у боку Майдану.

Журналісты чарговы раз заклікаюць усіх, хто глядзіць трансляцыю, выключаць камп'ютары і ісці на Майдан.

02:52

Са сцэны Руслана заклікае мітынгоўшчыкаў, што знаходзяцца з боку Інстытуцкай, аддаць Беркуту іх шчыты.

«Якщо «Беркут» має робити перший крок, хай вони роблять», - кажа яна. Яна заклікае захоўваць спакой.

Падганяюць вадамёты, перадаюць журналісты.


Live streaming video by Ustream

02:50

Каля Будынка прафсаюзаў камунальнікі разбіраюць барыкаду і намёты, праносячы ўсё праз лінію сілавікоў, паведамляе Украінская праўда.

Нагадаем, што ў руках мітынгоўцаў заставаліся Майдан і будынкі і тэрыторыя вакол Кіеўскай рады і Будынка прафсаюзаў.

02:44

Каля ЦУМа — грузавы аўтамабіль, у які загружаюць часткі барыкадаў.

Тэхніка адгароджана шчыльным шэрагам унутраных войскаў. Сама барыкада акружаная з усіх бакоў прадстаўнікамі ўнутраных войскаў. Пратэстоўцаў у сярэдзіне лагера няма, таму ніхто не супраціўляецца.

02:41

На Майдане чытаюць малітву «Ойча наш», усе моляцца. Усіх заклікаюць прыбыць у цэнтр Кіева.

Каля 2-й ночы на Майдане было каля 1,5-2 тыс.чалавек. Аўтобусы «Беркута» і міліцыя пад'ехалі з боку Банкавай. Абкружылі Майдан, судовая выканаўца зачытала загад аб забароне масавых акцый. Мітынгоўцы сталі абараняць барыкады.

Людзі скандуюць «Стаім», «Міліцыя з народам». Кепска працуе інтэрнет. Са сцэны Руслана заклікала «Беркут» не выконваць загад.

02:33

Сілавікі збіраюць прарваць брыкаду з боку Міхайлоўскай. Пра гэта паведаміў дэпутат Андрэй Шаўчэнка, які прысутнічаў на месцы. «Асноўная частка сіл цяпер там. Яцанюк, Турчынаў спрабуюць стрымаць міліцыю. Іх ( сілавікоў) проста цемра», - сказаў Шаўчэнка, паведамляе Украінская праўда.

02:30

Майдан з боку Інстытуцкай. «Беркут» стаіць і чакае загад. Разам з перыметра выйшлі дэпутаты, якія вядуць перамовы з судовымі выканаўцамі. Пратэстоўцы скандуюць «Кіеў — уставай!», «Салдат — ты наш брат». Яны заклікаюць беркутаўцаў адумацца, спяваюць гімн Украіны.

02:15

На прыступках Кіеўскай гарадской адміністрацыі сабралася каля 200 чалавек. Судовы выканаўца зачытала пастанову суда наконт законнасці перабывання тут і блакавання тратуараў, дарог.

Беркут пачаў ламаць барыкады на Інстытуцкай, вялікая колькасць спецназаўцаў. 

Людзі спяваюць гімн, крычаць «Міліцыя з народам» і «Разам і да канца». Акрамя таго, мітынгоўцы кідаюць у сілавікоў снег і льюць ваду. Усіх заклікаюць выйсці ў цэнтры Кіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?