Балгарыя, Славенія і Венгрыя, праз якія пройдзе асноўная частка газаправода «Паўднёвы паток» на сустрэчы міністраў энергетыкі Еўрасаюза ў чацвер у Брусэлі маюць намер адзіным фронтам выступаць у абарону праекта, піша газета «Камерсант».

Еўракамісія, якая да гэтага часу займала ў дачыненні да «Паўднёвага патоку» нейтральную пазіцыю, нечакана заявіла, што міжурадавыя пагадненні па праекце «Паўднёвы паток», падпісаныя шасцю членамі ЕС і Сербіяй, не адпавядаюць еўрапейскаму заканадаўству.

«Ціск Еўропы на праект, рэзка ўзмоцнены ў апошні час, можа аслабнуць пасля таго, як старшынства ў ЕС Літвы пяройдзе да Грэцыі, якая актыўна супрацоўнічае з Расіяй і сама думала пра ўдзел у «Паўднёвым патоку», — піша газета.

«Паўднёвы паток» цалкам адпавядае патрабаванням балгарскага заканадаўства, якое цалкам суадносіцца з еўрапейскім», — заяўляе міністр энергетыкі Балгарыі Драгамір Стойнеў.

Прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў учора правёў перамовы з прэм'ер -міністрам Славеніі Аленкай Братушэк, асноўнай тэмай якіх быў лёс праекта расейскага газаправода «Паўднёвы паток», і заявіў, што Еўропа атрымае газ.

Раней паведамлялася, што «Газпрам экспарт» падпісаў пагадненне аб транспарціроўцы газу па газаправодзе «Паўднёвы паток» з праектнай Кампаніяй South Stream Transport BV.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?