Вокладка знойдзенай оперы пра ВКЛ.

Вокладка знойдзенай оперы пра ВКЛ.

Алексіс Сар'яна выпадкова ўзбагаціу? гісторыю музыкі.

Алексіс Сар'яна выпадкова ўзбагаціу? гісторыю музыкі.

Алексіс мае літоўскія карані, таму звярнуў увагу на дзіўны архіўны дакумент. «Я пабачыў гэтую назву ў спісе і спытаў у працаўніцы архіва: «Ці можаце паказаць мне гэтую партытуру?» Яна здзівілася: «А навошта вам гэта? Ніхто не прасіў гэты твор шмат гадоў». Я пабачыў ноты, яны былі ў выдатным стане, а музыка аказалася вельмі добрай», — расказаў ён на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Вільні.

Натхніла гісторыя ВКЛ

Гэтую оперу напісаў кампазітар Жуан дэ Соўза Карвалью з нагоды дня народзінаў тагачаснага партугальскага караля Пэдра ІІІ. У канцы ХVIII стагоддзя ў Заходняй Еўропе існавала мода на малавядомыя краіны, і таму аўтары твора звярнулі ўвагу на аддаленае Вялікае Княства Літоўскае. Оперу паставілі толькі адзін раз, пасля чаго ноты пахавалі ў архівах.

Натуральна, падзеі ў оперы далёкія ад гістарычнай праўды, аднак там згадваюцца такія персанажы нашай гісторыі, як Аляксандр Ягелончык і аўтар вядомага трактата пра звычаі татараў, літоўцаў і масквіцінаў Міхалон Літвін. Падзеі разгортваюцца ў Ваўкавыскім замку ў перыяд, не пазнейшы за ХVI стагоддзе.

Перакладчык тэксту на літоўскую мову Дайнюс Бурэ расказаў, што аўтары оперы захапляюцца моцай княства, апісваюць зацятую палітычную барацьбу за ўладу, цесна пераплеценую з рамантычнай лініяй. «У гэтай оперы Літва перажывае цяжкія часы змагання за ўладу. І традыцыйна тэмы ўлады і кахання — асноўныя ў сюжэце».

Опера ажыве

Займеўшы каштоўную знаходку, Алексіс Сар’яна звязаўся з літоўскімі музыкамі і музейшчыкамі. Літоўцы з захапленнем успрынялі навіну і вырашылі адрадзіць забытую оперу. Ужо сёлета ў снежні ў віленскім Палацы ўладароў спадар Сар’яна і аркестр «Віленская сімфаньета» арганізуюць чарговы паказ оперы. «Эверард ІІ — кароль Літвы» прагучыць другі раз у гісторыі і ўпершыню пасля перапынку амаль на тры стагоддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?